Знайсці
30.11.2022 / 12:28РусŁacБел

Палітзняволенага доктара асудзілі за каментары другі раз 

У судзе Пухавіцкага раёна вынеслі другі прысуд у адносінах да палітзняволенага доктара-неўролага Аляксандра Цялегі. Напачатку года яго ўжо асудзілі ў Гродне да чатырох гадоў пазбаўлення волі за 32 каментары ў адносінах да суддзяў, чыноўнікаў, сілавікоў. Палітвязня ўжо накіравалі адбываць тэрмін у бабруйскую калонію № 2, але супраць яго зноў завялі крымінальную справу за каментары — у адносінах да вайскоўца, які застрэліў у жніўні 2020 года берасцейца Генадзя Шутава, піша «Вясна». 

Цяпер доктара судзілі ў Мар'інай Горцы — менавіта там размяшчаецца вайсковая часць № 89417 сіл спецыяльных аперацый, у якой служыў гэты вайсковец. Ён, як і па справе супраць палітвязня Аляксандра Кардзюкова і загінулага Генадзя Шутава, праходзіў на гэтым працэсе пацярпелым.

Аляксандр Цялега працаваў у расійскім Нарыльску, а вясной 2021 года прыехаў у родны Барысаў у адпачынак, дзе і быў затрыманы. Ён быў затрыманы за 32 каментары, якія кваліфікавалі як абразы і пагрозы ў адносінах да суддзяў, чыноўнікаў і сілавікоў. Сярод іх — камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Марыя Ярохіна, намеснік генпракурора Аляксей Стук.

1 лістапада над палітвязнем адбыўся новы працэс у судзе Пухавіцкага раёна. Яго судзілі ў адкрытым рэжыме за старыя каментары паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 366 (пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы). Каментары тычыліся вайскоўца з часці № 89417 сіл спецыяльных аперацый Рамана Гаўрылава, які стрэліў у берасцейца Генадзя Шутава 11 жніўня 2020 года, і той загінуў.

Цяпер справу разглядала суддзя Вольга Бабук. Вядома, што пракурор запрашваў для Цялегі па новых эпізодах яшчэ паўгода пазбаўлення волі. У выніку суддзя прызначыла яму столькі — на агульны тэрмін гэта не паўплывала. Аляксандр падаў апеляцыйную скаргу. Суда па ёй ён будзе чакаць у жодзінскай турме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера