Знайсці
29.11.2022 / 22:24 1

«У цэлым новаўвядзенне вельмі зручнае». Як працуе новая сістэма рэгістрацыі пры падачы на польскую візу

З 28 лістапада для беларусаў змяніліся правілы падачы дакументаў на польскія візы. Цяпер перад гэтым трэба прайсці анлайн-верыфікацыю па асабістым ідэнтыфікацыйным нумары ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). «Зеркало» даведалася, як цяпер беларусы запісваюцца ў візавыя цэнтры, што змянілася і на што ўплывае верыфікацыя праз МСІ.

«Учора асабіста ў мяне праблем не было»

28 лістапада Ілля дапамагаў з падачай на візу знаёмай і яе бацькам. Таму ў тым, як цяпер працуе рэгістрацыя, ён разабраўся.

Запісацца на падачу дакументаў на візу ў Польшчу можна наступным чынам. Перш за ўсё трэба прайсці верыфікацыю на платформе МСІ. Там неабходна ўвесці асабісты нумар пашпарта і нумар тэлефона. На яго прыходзіць СМС з кодам, які трэба ўвесці на сайце МСІ.

«Пасля гэтага вы атрымліваеце маркер (кажучы простай мовай, спецыяльны код. — Заўв. рэд.). І вось яго трэба ўводзіць у анкету пры падачы дакументаў на сайце візавага цэнтра, там ёсць асобнае поле. За ўвесь учарашні дзень асабіста ў мяне праблем з парталам МСІ не было, але ў той жа час у некаторых людзей (у асноўным з мабільнага інтэрнэту) партал працаваў праз раз», — тлумачыць Ілля.

Але дадае, што з раніцы 28 лістапада працаваў з перабоямі і сайт візавага цэнтра. Напрыклад, выдаваў памылку, што ўведзеныя некарэктныя звесткі, хоць усё было дакладна. Да абеду праблему ліквідавалі.

Зарэгістравацца на атрыманне польскай візы заўсёды было складана з-за вялікіх чэргаў. Але наш суразмоўца змог спакойна зрабіць гэта і заўважыў шмат свабодных месцаў.

«Пасля 14.00 сталі з'яўляцца новыя даты, — кажа ён. — Напрыклад, у Гомелі прапаноўвалі варыянты з 1 да 23 снежня, на час падачы з 8 да 11. Можна было спакойна выбраць. Бліжэй да 16-й з'явілася акенца на нацыянальную візу ў Магілёве і Мінску, у большасці быў даступны запіс з 1 па 23 снежня. Гомель у доступе правісеў у агульным ліку тры гадзіны, Магілёў прыкладна столькі ж, а вось Мінск разабралі хутчэй. А далей усё як звычайна — на пошту прыходзіць ліст з пацвярджэннем запісу на падачу дакументаў».

«Улады змогуць бачыць факт рэгістрацыі ў візавы цэнтр»

Пра новаўвядзенні мы пагаварылі з візавым кансультантам Аляксандрам, які займаецца маніторынгам візавай сітуацыі ў Беларусі. Ён адзначае, што з увядзеннем верыфікацыі спрачацца пра тое, ці трапляюць звесткі заяўнікаў да дзяржаўных органаў, больш няма сэнсу:

«У МСІ ёсць 5-7 спосабаў верыфікацыі, але для запісу ў візавы цэнтр выкарыстоўваецца ідэнтыфікацыйны нумар і нумар тэлефона. Больш за тое, апошні дазваляе «бачыць» карыстальніка яшчэ і фізічна, мы ведаем, як лёгка гэта робіцца. Але не факт, што гэтая сітуацыя можа неяк нашкодзіць заяўнікам».

Так выглядае ўваход у МСІ для верыфікацыі перад падачай на візу. Фота: скрыншот сайта

У цэлым новаўвядзенне суразмоўца ацэньвае як вельмі зручнае. Паводле яго слоў, за паўтара дня велізарная колькасць людзей запісалася на патрэбны ім тып віз. Часам былі складанасці з атрыманнем СМС ад МСІ і браніраваннем месцаў, але праблемы ўдавалася вырашыць, паўтарыўшы запыт.

«Часам у чалавека не атрымлівалася прайсці верыфікацыю ў МСІ з прычыны заканчэння дапушчальнага тэрміну з даты апошняй ідэнтыфікацыі, і для актуалізацыі неабходна звяртацца ў аддзяленне банка. Не заўсёды атрымлівалася адправіць ліст з запытам прадастаўлення даты падачы для дзяцей. Але сур'ёзных збояў у працы, мне здаецца, не было», — кажа Аляксандр.

А вось рабіць высновы і даваць нейкі прагноз цяпер нельга, упэўнены візавы кансультант. У перспектыве найбліжэйшыя 2-4 месяцы дадуць зразумець, наколькі апраўдана было ўвядзенне верыфікацыі:

«Відавочна, што цяпер атрымаць слот стала значна прасцей, а каляндар запісу адкрыўся на ўвесь снежань, раней можна было запісацца толькі на тыдзень наперад.

Але, улічваючы параўнальную статыстыку выдадзеных віз за апошнія чатыры гады, можна меркаваць, што колькасць квот на прыём людзей відавочна не задаволіць увесь попыт, які выходзіць не за тысячы, а за дзясяткі тысяч ахвотных».

Чытайце таксама:

«Менш чым за сотку з рэйса ў Польшчу ніхто не паедзе». Што перавозяць і колькі зарабляюць чаўнакі і кантрабандысты

«На ўсю сям’ю заплацілі 500 даляраў». Як беларусы цяпер атрымліваюць візы

Змяніўся парадак запісу на польскую візу, пасярэднікам стане цяжэй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мінак / адказаць
29.11.2022
а "эксперт па візах" не здагадваецца, для чаго ўведзена гэтая верыфікацыя? можа, каб ня трэба было па 500 даляраў вывальваць за запіс? акрамя таго, якім чынам улады будуць бачыць усю пералічаную інфармацыю?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28