Знайсці
30.11.2022 / 22:27 9

«Вы 124-ы ў чарзе на прагляд». Беларус расказаў, праз што давялося прайсці, каб зняць жытло ў Лондане

«Шанс пабачыць кватэру маюць першыя 30 кандыдатаў без звычкі курыць, а таксама без жывёл і дзяцей», — расказвае медыяэксперт Алег Ражкоў пра пошукі жылля ў Лондане. Зняць кватэру ў Брытаніі аказалася сапраўдным квэстам.

Усе фота: архіў Алега Ражкова

«Планавалі ўкласціся ў 1100 фунтаў — лічыцца, што гэта мінімальны кошт кватэры тут»

Сама схема арэнды кватэры ў Брытаніі выглядае простай: запісваешся на прагляд і адпраўляеш сваю прапанову. Калі яна спадабалася іншаму боку, выплачваеш дэпазіт. Далей цябе правярае агенцтва, і, калі ты прайшоў праверку, плаціш грошы за першы месяц арэнды і задатак за 5 тыдняў. 

Па факце аказалася куды складаней.

Першапачаткова Алег з партнёрам бачылі для сябе такую кватэру: «Нам былі патрэбныя два пакоі — гасціная і спальня. Варыянт са студыяй мы адразу адкінулі, бо абодва працуем з дому і нам былі патрэбныя два памяшканні, каб можна было разысціся па розных пакоях. Таксама нам было важна заставацца як мінімум у прыгарадзе Лондана, а не ў іншым горадзе Брытаніі, бо мой партнёр займаецца раслінамі і ў нас ёсць лагістычныя каналы, што дастаўляюць расліны ў Лондан і на ўскраіны. Мы планавалі ўкласціся ў 1100 фунтаў — лічыцца, што гэта мінімальны кошт кватэры тут, але нам не ўдалося».

Пры першым званку ў агенцтва аўтаадказчык паведаміў Алегу: ён займае 124-е месца ў чарзе на прагляд.

Беларус дзеліцца лайфхакамі, якія ён зразумеў падчас пошукаў кватэры ў Лондане: праглядваць сайты з прапановамі жылля трэба раз на гадзіну, калі нешта спадабалася — адразу званіць, пагаджацца на прагляд у любы час. Першыя 30 кандыдатаў без звычкі паліць, а таксама без жывёл і дзяцей маюць шанс пабачыць кватэру.

Рынак арэнднага жылля ў Лондане мужчына апісвае так: «Збольшага гэта дамы, збудаваныя адзін з адным так, каб сцяна аднаго дома перарастала ў другі дом, і адзін дом звычайна падзелены на дзве-чатыры сям’і. То-бок вы можаце займаць паверх цалкам або паверх можа быць падзелены на некалькі кватэр. Жытло ў такіх віктарыянскіх доміках займае недзе 70% усяго рынку, і прапанова маленькая, так што знайсці кватэру вельмі цяжка».

Шмат дамоў у Лондане, расказвае Алег, нельга рэканструяваць, бо яны прызнаныя гістарычнай спадчынай. Напрыклад, багата ў якіх дамах няма шклопакетаў, і паставіць іх нельга, так што ад вуліцы кватэру аддзяляе толькі адно шкло. За кошт гэтага зімой можа быць вельмі холадна, але, пакуль акно цэлае, брытанцы яго не заменяць.

«Больш за 500 кватэр у інтэрнэце, каля 200 званкоў і прыкладна 30 праглядаў»

Калі патэнцыйная кватэра знойдзена, час адсылаць гаспадару сваю прапанову: «Жаданне зняць кватэру не на год, а напрыклад, на два, будзе для вас плюсам, бо ўсе хочуць здаваць кватэру як мага даўжэй. Таксама вы прапаноўваеце, колькі гатовыя плаціць за кватэру: гэта могуць быць заяўленыя 1200 фунтаў, а можна прапанаваць рэйз, то-бок цану на 50 фунтаў больш. Калі будзе прымацца рашэнне, рэйз будзе перавагай».

Першыя прапановы з боку Алега лонданскія арандадаўцы праігнаравалі. Іх не задавальнялі тры рэчы: у Ражкова з партнёрам не было крэдытнай гісторыі, іх прыбыткі былі не з Брытаніі (і іх было складаней праверыць), сумарны прыбытак абодвух мужчын за месяц мусіў быць у тры разы большы за кошт арэнды

— у рэальнасці прыбытак аказаўся на мяжы гэтай сумы. Беларус тлумачыць, што калі арандатары падпісваюць кантракт аб здачы кватэры, іх вельмі цяжка адтуль выселіць, нават калі яны не плацяць. Таму лэндлорды спрабуюць не дапусціць у кватэру неплацежаздольных кватарантаў.

Тады Алег з партнёрам пачалі прапаноўваць рэйз у 50—70 фунтаў, і ім сталі перазвоньваць патэнцыйныя арандадаўцы. Мужчыны даведаліся, што з іх умовамі магчыма зняць кватэру, толькі калі аплаціць яе адразу за шэсць месяцаў, і з гэтым патрабаваннем давялося змірыцца.

Потым пачаўся этап праверкі інфармацыі пра арандатараў: «Праверка заняла тыдзень, і кожны дзень у мяне было ўсё больш сівых валасоў ад страху, што мы не пройдзем. Па кожным пункце прыйшлося напісаць тлумачэнні і адправіць дакументы. Мы прайшлі».

Агенцтва, што праводзіла праверку, запытвала наступную інфармацыю: рэкамендацыю з папярэдняга месца жыхарства і пацвярджэнне наяўнасці дастатковага заробку, а таксама тлумачэнне паходжання грошай на рахунках.

«З пачатку пошуку кватэры прайшло 2 месяцы. Мы прагледзелі больш за 500 кватэр у інтэрнэце, зрабілі каля 200 званкоў і з'ездзілі прыкладна на 30 праглядаў», — падсумоўвае Алег свой досвед.

У выніку мужчыны пасяліліся ў добрым раёне: «Мы знялі аднаспальную кватэру ў адным з цэнтральных раёнаў Лондана. З мінусаў — гэта social house, то-бок шматкватэрны дом, першапачаткова збудаваны як сацыяльнае жытло. У нас кватэра з касметычным рамонтам, а яшчэ ў ёй не было аніякай мэблі, але тут гэта норма».

Алег расказвае, што ў Лондане кватэры традыцыйна здаюцца без мэблі, у найлепшым выпадку там можа быць халадзільнік і газавая пліта, а ўсю мэблю завозяць кватаранты. Мужчына не ў захапленні ад цеплаізаляцыі ў кватэры, але кажа, што жыве недалёка ад Тэмзы і ў дужа цікавым раёне.

Бюджэт на кватэру, на жаль, давялося пашырыць, бо за 1100 фунтаў у Лондане можна зняць толькі кепскую кватэру і вельмі далёка ад цэнтра. Таму вырашылі даплаціць яшчэ 250 фунтаў, каб атрымаць жытло, «у якім прыемна знаходзіцца».

Чытайце таксама:

«Радуюся, як дзіця навагодняй ёлцы». Мінчанка распавяла, як прадала свой кветкавы бізнэс у Беларусі і пераехала з мужам у Парыж

«Затое сонечна і свабадней, чым у Беларусі». Пяць месяцаў кашмарнай спёкі, але бяспечна настолькі, што можна кватэры не замыкаць. Беларускі расказалі пра жыццё ў Катары

Патрэбныя моцныя нервы і сур’ёзныя ўкладанні. Як пачаць бізнэс па здачы кватэры на суткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер / адказаць
02.12.2022
Борьба в партере

Завидуй молча, терпила, С этим партнером, которого ты, гомофоб, в геи записал, хотябы можно счет разделить. А это уже по 650 фунтов с человека, меньше, чем вы в Варшаве пану платите. А была бы наша среднестатистическая приживалка-хабалка, пришлось бы и дальше в Могилеве, или откуда они там, "сИмью кармиць" скупая бетонные коробки в муравейниках.
0
Польшаибалтия / адказаць
02.12.2022
О! Максимко проснулсо, я в отличии от вас уехал , а не убежал ещё при 1 президенте, вы ещё тогда обертки от жвачек в кармашке шортиков носили, и слушались маму. Все будет хорошо, постарайтесь петьздесь поменьше.
0
Матрос Лютиков ты поторопился добрая русская душа / адказаць
02.12.2022
Гомофоб это кто их боится, а я их не боюсь и не ненавижу, они сами по себе , а я сам по себе. Судьбы их и их движения , мне глубоко безразличны , как и ваша ,с кем хотите с тем и спите хоть в дым сотритесь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28