Знайсці
29.11.2022 / 18:325РусŁacБел

У амаль паўсотні беларускіх гаспадарак кукуруза зазімавала ў полі

Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што па стане на 24 лістапада ў 49 сельгаспрадпрыемствах Беларусі яшчэ не была сабраная кукуруза.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Народныя навіны Віцебска»

Антырэкардсменкай стала Гомельшчына, дзе не змаглі сабраць кукурузу да снегу 19 гаспадарак. У Магілёўскай вобласці такіх аказалася не нашмат менш — 15, яшчэ 8 — у Віцебскай і 7 — у Мінскай.

Акрамя таго, у 12 з 84 правераных сельгасарганізацый выяўленыя факты прыпісак аб'ёму выкананых работ па ўборцы кукурузы з палёў. Так, у Ельскім раёне напісалі, што з усім ужо справіліся, між тым як на палях стаяла 272 га кукурузы, прызначанай на сілас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
хамса/адказаць/
30.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, верце ўсё ж у лепшае. што адукаваныя культурныя людзі вернуцца (яны канечне ж і зараз не перастаюць там быць) у вёску. і вёска стане іншай. з прыгожымі гаспадаркамі, прыгожымі дамамі і.. канечне ж з мовай)

а дзяцей вёскі, што беглі "пасля школы ў горад, каб стрэсці з сябе ўсё беларускае", пашкадуйце. нашмат яны ахвяры абставін... у мяне таксама паказальны ўспамін. і я расказвала. паток на факультэце чалавек 120. бальшыня да беларускасці ставілася або спрыяльна, альбо нейтральна. бальшыня гарадскія. і вось... першы занятак па вышэйшай матэматыцы. паточная лекцыя. знаёмімся з выкладчыцай і дазнаемся, што вышэйшая матэматыка выкладаецца на мове. усе спакойна ўспрымаюць гэта, а некаторыя нават з захапленнем. як раптам... раздаецца голас дзяўчыны, якая размаўляла трасянкай і мела комплекс непаўнавартасці вяскоўца такі, як вы апісалі... дык кажа на ўсю паточку: "и зачэм нам этат беларуский язык?"
https://nashaniva.com/304273

0
ку-ку-ру-за-ку-ку-ру-за-ку-ку-ру-за/адказаць/
30.11.2022
амапаўцы наляцяць і дубінкамі абмалоцяць
0
Кулябяка/адказаць/
30.11.2022
І што ? І няўжо ў Беларусі не стае ІТР- кантынгенту, каб сабраць тую няшчасную курукузу ? Га ? Сядзяць па офісах, нічога ня робяць, кафеі з чаямі наярываюць, малаком забельваюць, а курукуза стаіць у полі, нейкіх 272 гектары... Ну, і ўсё, ня будзе вам малака да кавы... Каровы скажуць, маўляў, пайшлі вы ў... Польшчу, па малако. Маўляў, нам няма сілосу, і хрэн вам малака... І правільна скажуць, я дык за кароў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930