Знайсці
29.11.2022 / 08:47РусŁacБел

Мінчанка пагаварыла па тэлефоне з сястрой, а праз 30 хвілін пазванілі махляры, і яна аддала ўсе грошы

У Фрунзенскі РУУС звярнулася пенсіянерка, якая для выратавання сястры, што трапіла ў аварыю, перадала ашуканцам 3000 даляраў, 900 еўра і 1000 рублёў.

Па хатнім тэлефоне ёй паведамілі, што яе сястра, якая жыве ў Гродзенскай вобласці, пераходзіла дарогу ў неўсталяваным месцы і справакавала ДТЗ. Дзяўчыне, якая кіравала аўтамабілем, тэрмінова патрэбная дарагая аперацыя. Каб пазбавіць сваячку ад адказнасці, неабходна перадаць буйную суму.

Жанчына распавяла, што ведала пра такі спосаб махлярства, аднак спалохалася за сястру, хоць і размаўляла з ёй, і не змагла своечасова распазнаць падман.

Міліцыя чарговы раз папярэджвае, што пры такіх тэлефанаваннях трэба спыніць размову і пазваніць у міліцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930