Знайсці
29.11.2022 / 07:49РусŁacБел

Былога работніка пракуратуры асудзілі да шасці гадоў калоніі за перадачу інфармацыі пра сілавікоў пратэсным рэсурсам

Справа былога работніка пракуратуры, жыхара Мінска Алега Ермакова разгледжаная Мінскім гарадскім судом 18 лістапада. 

Яго абвінавацілі ў незаконным зборы ці распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 1 артыкула 179, выключанага з кодэкса 26.05.2021 года) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Хрыпач.

Палітзняволены Алег Ермакоў — былы работнік пракуратуры, юрыст першага класа, быў затрыманы 10 лютага 2022 года. Абвінавачваецца ў выдачы даных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і перадачы пратэсным інфармацыйным рэсурсам.

Жанаты, мае дзвюх непаўналетніх дачок.

Суд пастанавіў прызнаць Ермакова вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму тэрмінам на шэсць гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031