Знайсці
28.11.2022 / 23:202РусŁacБел

Памёр прафесар Уладзімір Кучынскі

24 лістапада на 94-м годзе жыцця памёр адзін з найбуйнейшых спецыялістаў Беларусі ў галіне канстытуцыйнага права, прафесар Уладзімір Аляксандравіч Кучынскі. 

Уладзімір Кучынскі нарадзіўся 12 чэрвеня 1929 года ў Гомелі. У 1954-м скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1959-м — Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Акадэміі навук, а большая частка біяграфіі звязаная з Акадэміяй МУС, дзе ён амаль да канца жыцця працаваў прафесарам на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Кучынскі быў вядомы як спецыяліст па канстытуцыйным праве. У 1991—1994 гадах быў членам працоўнай групы Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. З 1994 года — начальнік аддзела прававых кансультантаў, начальнік экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. 

З 1994 па 2003 гады Кучынскі прымаў актыўны ўдзел у працы шэрага рабочых груп па прывядзенні беларускага заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі Рады Еўропы. Пры яго непасрэдным удзеле рыхтаваліся праекты Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, законаў «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», закона «Аб упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь». Браў удзел у падрыхтоўцы пасланняў Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

У час працы ў Канстытуцыйным судзе Кучынскі прапаноўваў канцэптуальныя ідэі па далейшым развіцці канстытуцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ідэю абароны правоў чалавека, ідэю канстытуцыйнага кантролю і іншыя. На жаль, далёка не ўсе ягоныя прапановы ў тых умовах браліся пад увагу. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Куля/адказаць/
28.11.2022
Неяк я скептычна стаўлюся да нашых канстытуцыяналістаў. Добрым ён быў спецыялістам ці не, могуць сказаць толькі Дэпутаты Незалежнасці.
1
дуся/адказаць/
29.11.2022
Такой же спец, как и весь конституционный суд, что скажут, то и внесут в закон. Одна хеура.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера