Знайсці
28.11.2022 / 22:304РусŁacБел

Замест Макея на пасяджэнне АБСЕ паедзе Дапкюнас

На пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе замест памерлага 26 лістапада Уладзіміра Макея паедзе пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас, паведамляе «Белсат» са спасылкай на прэс-сакратара польскага МЗС Лукаша Ясіну.

Андрэй Дапкюнас. Фота: wmeste.by

Пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў АБСЕ адбудзецца 1—2 снежня ў польскім горадзе Лодзь.

«На пасяджэнні АБСЕ ў Лодзі Беларусь будзе прадстаўляць Андрэй Дапкюнас — сталы прадстаўнік пры АБСЕ ў Вене», — паведаміў Лукаш Ясіна.

Андрэй Дапкюнас займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі з 2017 па 2020 год. У ліпені 2020 года ён быў прызначаны паслом Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, а таксама пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Раней міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау і генеральны сакратар АБСЕ Хельга Шмід пацвердзілі звесткі, што памерлы 26 лістапада кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей мусіў на наступным тыдні прыняць удзел у пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ. Пры гэтым польскія ўлады адмовілі ў магчымасці прыбыць на нараду міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
10
0
Лукавый выбор/адказаць/
29.11.2022
Лучший среди худших на скамейке запасных? И австрийский след в биографии тоже представлен, и не московский выбор. И, по ходу, западный вектор "сохранен".)))
29.11.2022
Походу его поставят министром. Английский, французский знает...
0
Нена/адказаць/
29.11.2022
Лукавый выбор, в 1989—1990 гг. как аспирант-исследователь учился в Лондонской школе экономики. Кандидат философских наук (1991). Тема диссертации «Политическая культура молодежи Великобритании», защищена в БГУ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930