Знайсці
28.11.2022 / 21:261РусŁacБел

«Флагшток»: Актыўнасць расійскіх войскаў на Гомельшчыне цяпер найменшая за ўсю вайну

Гомельскае выданне «Флагшток» адрэагавала на пашырэнне па ўкраінскіх тэлеграм-каналах інфармацыі пра тое, што новы напад з боку Беларусі на Украіну адбудзецца найбліжэйшым часам (называюцца нават арыенціровачныя даты з 15 па 25 снежня). Паводле «Флагштока», у Гомельскай вобласці ніякіх пацверджанняў гэтаму на цяперашні момант не назіраецца.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі «Флагштока», у апошні месяц актыўнасць расійскіх сіл на тэрыторыі Гомельшчыны была найменшай за ўсе 9 месяцаў вайны. Жыхары рэгіёна назіраюць актыўнасць УС РФ і УС РБ толькі вакол старых аэрадромаў, якія выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння сродкаў СПА ў Гомельскім раёне (каля вёскі Зябраўка) і Мазырскім раёне (каля вёскі Вялікі Бокаў).

Выкарыстанне Гомельскага аэрапорта таксама не сведчыць пра павелічэнне ваеннай актыўнасці ў вобласці: па інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», на працягу лістапада ў аэрапорце Гомеля былі прынятыя 3 ваенна-транспартныя самалёты ВКС РФ, таксама былі зафіксаваныя адзінкавыя перамяшчэнні верталёта Мі-8.

Масавага перамяшчэння вайсковай тэхнікі па шашы і чыгунках Гомельскай вобласці цяпер таксама не фіксуецца, сцвярджае «Флагшток».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Аграном па вырошчванню гастомельскіх сланечнікаў/адказаць/
28.11.2022
Налета будзе добры ўраджай пад Гастомелем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930