Знайсці
28.11.2022 / 20:264РусŁacБел

«Расія пайшла ва-банк». Падаляк расказаў, што чакае жыхароў Данбаса і Крыма

Расія апошнія тыдні абстрэльвае ўсю тэрыторыю Украіны. Б'юць па інфраструктуры, каб пазбавіць грамадзян краіны электрычнасці, вады і цяпла. Чаго дамагаецца Расія масавымі абстрэламі? Ці можа гэта прымусіць Кіеў пагадзіцца на страту поўдня краіны? Як Украіна бачыць канец вайны і што будзе з прарасійскім Крымам? Пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк распавёў ютуб-каналу Майкла Накі.

 Фота: АР

Новая тактыка Расіі — масіраваныя абстрэлы грамадзянскай, энергетычнай інфраструктуры. Масква і сама гэтага не хавае, што мае на мэце прымусіць Украіну адмовіцца ад акупаваных тэрыторый. Наколькі план Крамля здольны спрацаваць?

Падаляк кажа, што гэты план не спрацуе.

Паводле яго, хаця пачынала Расія вайну з фармальнага патрабавання пра неўступленне Украіны ў НАТА, цяпер яе фармальныя патрабаванні іншыя. Масква хоча атрымаць і Херсонскую вобласць, і усё Запарожжа, якія Расія занесла ў сваю Канстытуцыю.

Але гэта не ўсё.

«Яны хочуць, каб мы селі за стол перамоваў, і цяпер ідуць ва-банк, таму што лічаць, што калі яны гэтага даб'юцца, то тады не будзе юрыдычнай адказнасці за ваенныя злачынствы. Ты ж не прайграў вайну, гэта значыць, цябе ніхто не пасадзіць у межах спецтрыбунала. Расія скажа: глядзіце, мы ж падпісалі мірнае пагадненне, ва Украіны да нас няма прэтэнзій. Такім чынам Расія спрабуе сысці ад адказнасці», — кажа Падаляк. 

Паводле яго, гэтыя ўдары па энергетычнай інфраструктуры расіяне могуць рабіць з простай і «такой абсалютна адкрытай нянавісці да Украіны».

«З улікам таго прыніжэння, якое адчувае Расія»

«Важна, груба кажучы, рэалізаваць сваю вось гэтую назапашаную нянавісць, якая яшчэ і маштабавалася за гэтыя 9 месяцаў, з улікам таго прыніжэння, якое адчувае Расія», — мяркуе Падаляк.

Ён кажа, што таму Расія пайшла ва-банк. «Альбо ты выйграеш, і тады ты за гэта практычна адказваць не будзеш, альбо ты прайграеш, а тады якая розніца, які аб'ём злачынстваў мы здзейснілі», — тлумачыць логіку расіян Падаляк.

Па яго словах, для Украіны відавочна, што ў выпадку пройгрышу «ўся тэрыторыя Украіны будзе на нейкі час адзіны бучанскі лес». Расіяне захочуць адпомсціць за той супраціў, які аказала Украіна.

«Калі мы хочам захавацца ў прамым фізічным сэнсе (ужо нават не як канцэпцыя дзяржавы, нейкае ідэалагічнае супрацьстаянне расійскай імперскай дзяржаўнасці, а проста фізічна як людзі), у нас няма іншага варыянта, акрамя як выйграць», — упэўнены ён.

Падаляк не бачыць ніякага поля для кампрамісу.

«У нас кампраміс вельмі зразумелы, ён вызначаецца наступнымі пазіцыямі: вывелі войскі з тэрыторыі [Украіны], забыліся пра тое, што вы ўпісалі нешта ў сваю Канстытуцыю (гэта ваша праблема, міжнароднае права не дазваляе нешта ў аднабаковым парадку кудысьці ўпісваць), і за сталом перамоваў вырашылі дзве рэчы: як вы будзеце аплачваць усе разбурэнні і пакуты, якія вы прынеслі краіне, і як вы будзеце выдаваць сваіх ваенных злачынцаў», — гаворыць ён.

Ён мяркуе, што калі не будзе рашэння, хто выйграў гэту вайну, будзе нарастаць узаемная нянавісць і рэваншызм.

«Чым хутчэй Расія прайграе, тым менш разбуральным будуць для свету наступствы вайны, свет зможа хутка загаіць раны, аднавіць міжнароднае права», — лічыць Падаляк. 

Што будзе з Крымам

Падаляк кажа, што ў рамках міжнароднага права, калі Савецкі Саюз распаўся, было тэрытарыяльнае размеркаванне. Крым — гэта тэрыторыя Украіны, «хоча гэтага хтосьці ці не».

«Гэтыя правілы прыдуманыя для таго, каб не было хаосу (калі ты мацнейшы, прыйшоў і нешта забраў). Гэта прынцыповая магчымасць існаваць васьмі мільярдам насельніцтва ў свеце як такім», — кажа ён.

Падаляк адзначае, што Расія захапіла Крым, калі Украіна была аслабленая ўнутраным працэсам трансфармацыі. «Гэта няправільна. Гэта разбурае галоўнае — разбурае стабільнасць свету як такога».

Аднаўленне законнасці ён бачыць проста. Расіяне, якія зайшлі ў Крым, захапілі маёмасць украінцаў, павінны будуць «вярнуць нарабаваную маёмасць і сысці туды, адкуль прыйшлі».

Грамадзяне, якія падзяляюць каштоўнасці Расіі, а не каштоўнасці Украіны, «могуць жыць у РФ».

«Ты не можаш у сілу таго, што ты хочаш культурна быць бліжэйшы да Расіі, клікаць сюды ўзброеных людзей, каб забівалі ўкраінцаў».

Дзе жыць — гэта выбар кожнага чалавека, кажа Падаляк, «але калі чалавек працягне, умоўна кажучы, заклікаць да аддзялення тэрыторыі — гэта канкрэтны юрыдычны артыкул, як у любой краіне».

«Ёсць правілы, па якіх вы павінны жыць. Гэта не значыць, што вы павінны забіць у сабе аматара Дастаеўскага, але гэта не значыць, што вы павінны заклікаць аўтаматчыкаў, каб забіць тых, хто хоча чытаць Катлярэўскага. Уменне жыць у супольнасці — гэта ўменне жыць па правілах, аргументавана тлумачыць, што вы хочаце нешта атрымліваць дадаткова, але не забіваць за тое, што вы не можаце растлумачыць, што вам трэба».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
151
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
8
28
Беня/адказаць/
28.11.2022
Пиджачишко на мне рваный и звоночек небольшой...
1
хваля эхвэм/адказаць/
28.11.2022
Рацыя!
0
Нина/адказаць/
29.11.2022
Беня,на тебе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930