Знайсці
28.11.2022 / 17:30РусŁacБел

Пад Давыд-Гарадком падлетак збіў інваліда-вазочніка

Жахлівая гісторыя адбылася ў вёсцы Хорск непадалёк ад Давыд-Гарадка. 17-гадовы падлетак прыехаў туды пасля сваркі з бацькамі. Ён спрабаваў знайсці сваю знаёмую, але не ведаў, дзе яна дакладна жыве, і пайшоў з роспытамі па вёсцы, перад гэтым ужыўшы спіртное. А скончылася гэта трагічна.

Фота ілюстрацыйнае

У адным з двароў падлетку трапіўся на вочы 47-гадовы інвалід-вазочнік, у якога хлопец папрасіў цыгарэту. Цыгарэт мужчына не меў, і гэта выклікала ў нецвярозага падлетка шал. Ён схапіў жалезны штыр і стаў ім збіваць бездапаможнага чалавека, а затым збег.

Нападніка знайшлі праз гадзіну, на пытанні міліцыянтаў, якія яго затрымалі, ён не адказваў. У выніку на хлопца завялі крымінальную справу па артыкуле «Асабліва злоснае хуліганства», яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930