Знайсці
28.11.2022 / 17:20РусŁacБел

Стала цяжка атрымаць пашпарты старога ўзору, прапануюць біяметрычныя

Пра складанасці з атрыманнем пашпартоў старога ўзору, то-бок папяровых, асабліва ў рэгіёнах, напісаў тэлеграм-канал для турыстаў «Собирай рюкзак». З чацвярга 24 лістапада аўтар гэтага канала стаў атрымліваць інфармацыю ад чытачоў пра абмежаванні на атрыманне пашпарта старога ўзору ў розных гарадах Беларусі.

У першую чаргу гаворка ішла пра аддзяленні грамадзянства і міграцыі ў рэгіёнах: практычна ўсюды (акрамя Мінска і абласных гарадоў) тым, хто звярнуўся з пытаннем замены пашпарта, адмаўлялі ў яго тэрміновым вырабе (за 7 дзён).

Але гэтым не абмежавалася — некаторыя людзі сталі атрымліваць поўныя адмовы ў прыёме заявы на замену пашпарта і атрымання старога ўзору нават на выраб у стандартны тэрмін — 1 месяц. Камусьці адмаўлялі адразу, камусьці вярнулі ужо пададзеныя заявы. Замест гэтага грамадзянам прапануюць вырабіць дакументы новага ўзору — ID-карту і біяметрычны пашпарт. Такі ж варыянт прапануюць і дзецям, якім 14 гадоў і ў якіх пашпарт будзе першым.

Немагчымасць атрымання звычайнага пашпарта чыноўнікі тлумачаць тэхнічнымі прычынамі, а менавіта — адсутнасцю бланкаў. Часовая гэта мера ці пашпарты старога ўзору проста паступова спыняюць выдаваць — невядома.

Афіцыйны каментар у дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Беларусі паспрабавала атрымаць выданне Tochka.by. Начальнік дэпартамента Аляксей Бягун сказаў, што чыноўнікі дзейнічаюць у адпаведнасці з указам Лукашэнкі №107: «Выдача пашпартоў старога ўзору працягваецца, толькі вырабляюць дакумент у месячны тэрмін. Біяметрычныя дакументы можна атрымаць нашмат хутчэй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера