Знайсці
28.11.2022 / 19:1916РусŁacБел

Рамонт за 174 тысячы даляраў. Паглядзіце, як выглядае дызайнерскі інтэрʼер мінскай кватэры за такі кошт

Дызайнеры з Vae Design & Architecture падзялілі 87 «квадратаў» кватэры ў ЖК «Маяк Мінска» на 10 зон. Атрымалася брутальна і сучасна — мінімалістычная прастора для жыцця з класічнымі элементамі. Рамонт аднаго квадратнага метра каштаваў 2 тысячы даляраў з улікам усіх работ, мэблі і тэхнікі. Ацаніце, як удалося змяшаць стылі. На праект звярнуў увагу realt.by.

 

Дызайнерам трэба было зрабіць праект для кватэры плошчай 87 квадратных метраў. Яна знаходзіцца ў жылым комплексе «Маяк Мінска». Інтэрʼер прыдумалі для маладога чалавека, бізнэсмена.

Канцэпцыя будучай еўратройкі склалася адразу, кажуць дызайнеры. Адпраўным пунктам стала жаданне кліента зрабіць прастору без адкрытых паліц, таму ўсё схавана за фасадамі.

— У кліента быў запыт на сучасны інтэрʼер, але мы прапанавалі дадаць крыху класічных элементаў. Так у кватэры зʼявіліся молдынгі, столевыя карнізы, ліштва і іншыя элементы. Астатняе — элегантны мінімалізм, — распавядае Яўген Варковіч, арт-дырэктар дызайн-студыі.

Кватэра прадавалася са свабоднай планіроўкай. Дызайнерам удалося падзяліць прастору на 10 зон: пярэдні пакой, калідор, два санвузлы, спальня, гардэроб, кабінет, кухня-гасцёўня-сталовая, кладоўка, лоджыя.

Кухня-гасцёўня

Асноўнай зонай кватэры зʼяўляецца кухня-гасцёўня-сталовая. На яе адвялі 33 «квадраты». Усю ўвагу бярэ на сябе канапа ў цэнтры пакоя — акцэнтны колер у гэтай зоне.

Цікава зрабілі дызайнеры кухонны стол, які пераходзіць у востраў для прыгатавання ежы.

 

У кухні змясціліся ўбудаваная кавамашына, халадзільнік з маразільнай камерай, духавая шафа, пасудамыйная машына, фільтр для вады.

 

У гэтай зоне прадугледжана некалькі сцэнарыяў святла — таму памяшканне заўсёды выглядае па-рознаму.

Спальня

Другі па памеры пакой — гэта спальня на 18 «квадратаў». Нельга не заўважыць разынку планіроўкі — акно з вострым кутом.

У кватэры пераважаюць белыя і шэрыя колеры, якія чаргуюцца між сабой на сценах і столі.

 

— Цёплыя адценні зʼявіліся дзякуючы натуральнаму шпону і паркету цёмна-карычневага колеру. Фактура дрэва не ярка выяўленая, але ў спалучэнні са строгімі адценнямі выглядае вельмі гарманічна, — каментуе дызайнер. — Шторы дадаюць у памяшканне больш утульнасці, змякчаюць інтэрʼер.

 

Кабінет

Першапачаткова пакой, дзе зараз знаходзіцца кабінет, павінен быў стаць дзіцячым. У працэсе рамонту кліент папрасіў перайграць праект. Так, замест насычаных, больш яркіх колераў, пакой упрыгожваюць антрацытавыя і спакойныя адценні, якія настройваюць на працу. Тут зʼявілася і раскладная канапа для адпачынку гасцей.

 

— Цяпер уладальнік кватэры без праблем карыстаецца лоджыяй з кабінета. Але ў будучыні пакой цалкам можа заняць дзіця, таму мы вырашылі, што за адным фасадам кухоннай шафы будуць патаемныя дзверы, якія вядуць на лоджыю. Пакуль дзяцей няма, праход не патрэбны, і за фасадам размясцілі сістэму захоўвання, — дзеліцца дызайнер. 

Падлогу і столь на лоджыі ўцяплілі. У гэтую зону таксама дадалі цёплую падлогу і паставілі двухкамерны энергазберагальны шклопакет, каб можна было папрацаваць за камп'ютарам, калі дзіцячы пакой ужо будзе заняты дзіцём.

Санвузлы

У кватэры два санвузлы. Адзін з іх — гасцявы. Там дызайнеры зрабілі шафу, куды схавалі бойлер, пральную і сушыльную машыны, фільтры для вады.

Памяшканне спраектавалі ў цёмных адценнях. Асноўны акцэнт — на ўмывальніку з тумбай і на люстэрку. У выніку санвузел атрымалася рэалізаваць сучасным, строгім, а цёмныя колеры робяць інтэрʼер больш драматычным.

 

— У другім санвузле, што насупраць, ёсць душавая зона, ванна і рукамыйніца, а таксама невялікая шафка, дзе ляжаць ручнікі і ўсталяваныя фільтры для вады.

Верхняя частка сценаў і столь былі зроблены цёмнымі для візуальнай эстэтычнасці, можна сказаць, камернасці. Так інтэрʼер выглядае больш кантрасным. Бронзавыя адценні на фасадах тумбы, раме люстэрка і ўстаўкі на сцяне разнастаяць манахромныя колеры. Такім чынам, памяшканне выглядае больш цікавым.

Пярэдні пакой і калідор

У кватэры ёсць пярэдні пакой, побач абсталяваная асобная гардэробная.

Вышыня столяў у кватэры была стандартнай — 2,73 м, але па выніку выйшла 2,63 м.

 

— Заказчык зрабіў шумаізаляцыю падлогі і столяў ва ўсіх пакоях. Таксама шмат часу заняло ўладкаванне сістэмы вентыляцыі з рэкупірацыяй паветра. Рамонт доўжыўся амаль год. Пашанцавала, што паспелі ўсё набыць да санкцый. Уся корпусная мэбля і ложак — беларускай вытворчасці. Замаўлялі з Еўропы толькі крэслы, канапу і фатэль.

— Калі мы працавалі над афармленнем кватэры, зрабілі шэраг фокусных акцэнтаў. Прыцягваюць увагу не толькі канапа і кухонны востраў, але і крэслы, колер якіх разбаўляе гэтую манахромнасць. Таксама спыняе на сабе погляд і шкляная вітрына, зробленая па нашых эскізах.

Рамонт без уліку паслуг дызайн-студыі каштаваў прыкладна 174 тысячы даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дызайнерка/адказаць/
29.11.2022
Дарагая кватэра, але як і хрушчы на лоджыі зрабілі недакабінет, нібыта ў лбдзей не хапіла бабла как набыць кватэры на 10 м2 больш, дзе кабінет будзе асобным.
30.11.2022
Дызайнерка, дык гэна чарговы шманай чарговай шманаіхе ці шманаю (калі яны аднаполыя) кватэру набываў 
0
Андрей /адказаць/
01.12.2022
ну и ну! квартира как кладбище!! а материалы использованы дешёвые и совсем всё это не тянет на 174 тысячи! имя этих горе-дизайнеров???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера