Знайсці
28.11.2022 / 11:00РусŁacБел

Мэр Кіева Віталь Клічко заклікаў жыхароў запасціся ежай і вадой на выпадак кепскага сцэнара

У інтэрв'ю «РБК-Украіна» Клічко пракаментаваў свае словы пра магчымую эвакуацыю жыхароў Кіева ў прыгарады.

«Мы павінны быць гатовыя да розных сцэнароў, у тым ліку і да кепскіх. На гэты выпадак кожны з нас мае алгарытм дзеянняў, нават у выпадку эвакуацыі. Я не выключаю найгоршы сцэнар. Поўнай эвакуацыі не будзе — можа быць, частковая, але гэта нельга назваць эвакуацыяй. Гэта часовы пераезд людзей асобных катэгорый у прыгарад <…>

Па інфармацыі вайскоўцаў, вораг плануе і далей наносіць удары па інфраструктуры краіны, каб запалохаць украінцаў цемрай і холадам.

Таму просьба мець дома запас тэхнічнай і пітной вады, запасы ежы, якую можна прыгатаваць або спажываць без электраэнергіі, цёплае адзенне, зараджаныя ноўтбукі і паўэрбанкі, запампуйце афлайн-карты на свае тэлефоны. 

І ў выпадку дрэннага сцэнара было б добра, калі б кожны меў магчымасць або з'ехаць у свой дом у прыгарадзе, дзе ёсць вада, печ, або з'ехаць да сваіх знаёмых. Але мы робім усё для таго, каб горшага не адбылося».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера