Знайсці
28.11.2022 / 10:58РусŁacБел

На гродзенскую трасу ўпала елка: пашкоджана 6 аўтамабіляў

Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары на трасе Мінск — Гродна (49-ты км ад сталіцы).

Заўважыць яе было складана, бачнасць з-за снегападу была практычна нулявой, з-за чаго як мінімум шэсць машын урэзаліся ў дрэва, піша Onliner.by.

— Шэсць машын уляцелі ў дрэва, час — каля 22:00. У некалькіх разбітыя пярэднія часткі, у мяне на мікрааўтобусе разбіта лабавое шкло. Палову дрэва прыбралі з трасы, і я паехаў далей, — распавёў адзін з чытачоў.

— Сітуацыя яшчэ не скончылася, заўтра паедзем у страхавую. Яшчэ наперадзе квэст па куплі арыгінальных запчастак для аўто, з дастаўкай якіх цяпер праблема, — каментуе сітуацыю іншая дзяўчына.

— Часу на рэакцыю было не больш трох секунд, — распавёў іншы аўтамабіліст. — Але гэта дзякуючы людзям з першай машыны. На самай справе я заблытаўся, убачыўшы іх, — меў намер узяць правей і спыніцца, каб дапамагчы. Само дрэва з'явілася за дзве секунды, і ўжо стала ясна, што трэба перастройвацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930