Знайсці
28.11.2022 / 10:362РусŁacБел

Жыхары Глуска саджалі кабачкі, а вырас гіганцкі гарбуз

Рэкордны гарбуз-фотамадэль вагой 15 кілаграмаў вырас на градцы Уладзіміра і Валянціны Жлобічаў з вёскі Завалочыцы Глускага раёна. Яго фота стала адным з пераможцаў на рэспубліканскім фотаконкурсе беларускіх садоўнікаў-агароднікаў.

Валянціна Жлобіч — педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці Глуска і бібліятэкар Завалочыцкай сельскай бібліятэкі, яе муж Уладзімір працуе ў «Белтэлекаме». Яны любяць агароднічаць, эксперыментуюць, высаджваюць на ​​градках і ў цяпліцы розныя гатункі гародніны, вінаград, трымаюць трусоў. Адзін з іх любімых відаў гародніны — кабачкі. 

Сужанцы, як піша газета «Радзіма», сёлета пасадзілі звычайныя кабачкі з насення, якое набылі на рынку. Калі замест кабачкоў вырас гарбуз, то Уладзімір і Валянціна здзівіліся, але працягвалі даглядаць пасынка. У выніку выраслі ўразлівых памераў гарбузы. Самы вялізны дасягнуў без малага 15 кілаграмаў. З ім зладзілі фотасесію, а потым аддалі суседзям на корм жывёле, бо там большая гаспадарка.

Калі Валянціна даведалася пра фотаконкурс «Мой багаты ўраджай», які штогод праводзіць газета «Беларускі час», то вырашыла падзяліцца гэтым здымкам. Пераможцу конкурсу выбіралі шляхам галасавання на сайце. Фота Валянціны Жлобіч увайшло ў дзясятку самых арыгінальных і было адзначана падарункам — часопісам «Фазэнда круглы год без клопатаў». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
гарбачок/адказаць/
28.11.2022
яны ж пераапыляюцца, калі кабачок з гарбузам побач пасадзіць
0
шалена бджілка/адказаць/
28.11.2022
вось, калі б саджалі лук, а вырасла дыня, вось то дзіва было б
а так...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930