Знайсці
28.11.2022 / 10:25РусŁacБел

Акупацыйныя ўлады адмаўляюць планы Расіі пакінуць Запарожскую АЭС

Акупацыйная адміністрацыя горада Энергадар, дзе знаходзіцца Запарожская АЭС, раніцай у панядзелак заявіла, што расійскія войскі не плануюць здаваць найбуйнейшую ў Еўропе атамную электрастанцыю, захопленую яшчэ ў лютым.

«СМІ актыўна распаўсюджваюць фэйкі пра тое, што Расія нібыта плануе выхад з Энергадара і пакіданне ЗАЭС. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў паведамленні акупацыйнай адміністрацыі, апублікаваным у яе тэлеграм-канале.

Напярэдадні артыкул пра магчымы адыход, у прыватнасці, напісала агенцтва Reuters. Пра гэта абвясцілі ўкраінскія ўлады. Кіраўнік дзяржаўнай кампаніі «Энергаатам» Пётр Коцін гаварыў аб прыкметах таго, што расійскія вайскоўцы рыхтуюцца пакінуць электрастанцыю.

«У апошнія тыдні мы атрымліваем фактычна інфармацыю, што з'явіліся прыкметы таго, што яны, магчыма, збіраюцца пакінуць ЗАЭС», — сказаў Коцін у эфіры ўкраінскага тэлебачання. Пры гэтым кіраўнік «Энергаатама» адзначыў, што пакуль яшчэ рана гаварыць пра распачатае адступленне. «Можна сказаць, што расійскія вайскоўцы рыхтуюцца да такога варыянта», — сказаў Коцін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930