Знайсці
28.11.2022 / 08:13РусŁacБел

ISW: Расіяне ведаюць, што не змогуць перашкодзіць УСУ перайсці Дняпро

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) апублікаваў штодзённы даклад з аналізам карціны ваенных дзеянняў ва Украіне да раніцы панядзелка. На гэты раз аўтары даклада «ацэньваюць абарончыя пазіцыі, якія расійскія войскі займаюць ва ўсходняй частцы Херсонскай вобласці, і тое, што гэтыя пазіцыі кажуць пра чаканні Расіі ў дачыненні да будучых аперацый у гэтым раёне».

Асноўную выснову, зробленую ў дакуменце, можна сцісла сфармуляваць так: расійскае камандаванне выдатна разумее, што УСУ могуць практычна ў любы момант фарсіраваць Дняпро і працягнуць контрнаступленне на левым беразе ракі, ва ўсходняй частцы Херсонскай вобласці.

Больш за тое, працягваюць аўтары даклада, расійскія сілы не маюць ілюзій адносна сваіх магчымасцяў і «відавочна не разлічваюць, што змогуць перашкодзіць украінскім войскам перайсці раку» — а таму нават не робяць ніякіх намаганняў, каб паспрабаваць спыніць пераправу.

Разглядаючы варыянты далейшага развіцця падзей, аўтары асобна падкрэсліваюць, што ўсе прыведзеныя сцэнары — тэарэтычныя выкладкі, а самі яны не пераследуюць мэты «вызначыць, ці маюць намер украінскія сілы фарсіраваць Дняпро» (або нават ці здольныя яны на гэты крок), або спрагназаваць, ці распачнуць УСУ такую спробу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930