Знайсці
27.11.2022 / 20:21РусŁacБел

«Ён дарослы». Расійскі пасол патлумачыў, чаму яго сын не ваюе ва Украіне

Пасол Расіі ў Вялікабрытаніі Андрэй Келін даў інтэрв'ю ВВС. Падчас размовы ў яго спыталі і пра тое, ці ваюе яго сын ва Украіне. Адказ дыпламата выглядаў дзіўна.

Фота: скрыншот відэа ВВС

— Ваш сын ваюе ва Украіне? — запыталася журналістка ВВС.

— Мой сын ужо дарослы, у яго ёсць сям’я. Ён не ваюе ва Украіне.

— Як бы вы сябе адчувалі, калі б ён адправіўся на перадавую?

— У гэты момант я не бачу такой магчымасці, бо ён ніколі не быў навучаны ваеннай справе, у яго няма адпаведнай прафесіі. Але гэта, канечне, можа здарыцца, чаму не.

— Яго могуць прызваць?

— Могуць. Не цяпер, бо прызыў быў скончаны некаторы час таму, набрана дастатковая колькасць сіл для абароны тэрыторый, якія цяпер уваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі (так пасол назваў акупаваныя ўкраінскія землі. — НН).

Нагадаем, у верасні Пуцін абвясціў аб «частковай мабілізацыі». Тыдзень таму расійскія тэлеграм-каналы абмяркоўвалі прыкметы таго, што Крэмль рыхтуецца да другой хвалі мабілізацыі. У прыватнасці, яны распаўсюдзілі ў сетцы фота позвы, атрыманай пецярбуржцам, якому было загадана з'явіцца ў ваенкамат у студзені 2023 года насуперак заяве Уладзіміра Пуціна аб заканчэнні частковай мабілізацыі 31 кастрычніка. Сам Крэмль такія намеры адмаўляе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
24
Ха-ха
69
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930