МЗС адкрыла электронную кнігу памяці па Макею
Міністэрства замежных спраў паведаміла пра адкрыццё магчымасці дасылаць спачуванні па раптоўна памерламу ўчора яго шматгадоваму кіраўніку Уладзіміру Макею.
Уладзімір Макей. Фота Крысціны Карміліцынай
Спачуванні прапануецца высылаць на адрас [email protected]
Пра нечаканую смерць 64-гадовага Уладзіміра Макея паведамілі ўчора. Яе прычынай, як мяркуецца, стаў інфаркт, хоць раптоўныя смерці чыноўнікаў такога ўзроўню і ў такіх палітычных абставінах, якія ёсць цяпер у Беларусі, не абыходзяцца без канспіралагічных падазрэнняў. Якія дадаткова ўмацоўваюцца на дзіва стрыманай рэакцыяй на смерць адной з ключавых постацей беларускай палітычнай сістэмы цягам апошніх паўтара дзясятка гадоў з боку дзяржаўных СМІ і прапагандыстаў.
Так, галоўнае прапагандысцкае выданне нават не змясціла інфармацыі пра смерць Макея сярод галоўных навін, іншыя СМІ таксама пісалі пра яе няшмат і агульнымі словамі.
Чытайце таксама:
«СБ. Беларусь сегодня» не змясціла інфармацыі пра смерць Макея сярод галоўных навін
Лаўроў адмяніў паездку ў Мінск з-за смерці Макея
Абяцаў, што расійскія войскі не застануцца пасля вучэнняў, хацеў быць пакараным за вернасць і разводзіў курэй. 10 фактаў пра Уладзіміра Макея
Што вядома пра смерць Уладзіміра Макея. Спецвыпуск ВІДЭАнавін
Латушка: Пасля 2020 года Макей пачаў шукаць выхад, якога часта шукаюць людзі пад псіхалагічным ціскам і які пачаў псаваць яго здароўе





