Знайсці
27.11.2022 / 13:461РусŁacБел

У Рэчыцы хлопец падпаліў сябе дзеля эфектнага відэа

Папярэдне вядома, што 25 лістапада ў цэнтры Рэчыцы, на ганку Краязнаўчага музея па вуліцы Пралетарскай, малады чалавек падпаліў сябе і спрабаваў з'ехаць па прыступках на ровары «BMX», піша паблік «ЧП Гомель».

Сябры падбадзёрвалі хлопца, але нешта, відаць, пайшло не па плане, бо ў нейкі момант хлопец кінуў ровар і пабег у снег, каб патушыць агонь.

Пасля ён апублікаваў відэа ў сябе ў інстаграме. 

Ці пацярпеў рызыкант, невядома, але забава яўна небяспечная для жыцця. Міліцыя і МНС цяпер праводзяць па гэтым факце праверку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Кажан/адказаць/
27.11.2022
Прыдурак! Чаго толькі не прыдумаюць розныя лайнюкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера