Знайсці
27.11.2022 / 10:22РусŁacБел

Стадыёны для мундыялю-2022 дапамагаў будаваць «Талібан»

Радыкальная ісламісцкая групоўка «Талібан», якая з мінулага года кантралюе Афганістан, дала тэхніку для будаўніцтва стадыёнаў у Катары, паведамляе sport24.ua.

Фота: AP Photo / Bernat Armangue

Большая частка найвышэйшага кіраўніцтва «Талібана» жыла ў сталіцы Катара на працягу апошняга дзесяцігоддзя, пакуль працягваліся мірныя перамовы з ААН і ЗША.

Высокапастаўленыя прадстаўнікі «Талібана», як сцвярджаецца, куплялі абсталяванне, а затым здавалі яго ў субарэнду кампаніям, якія будавалі аб'екты для чэмпіянату свету. Такім чынам яны зарабілі, як сцвярджаецца, мільёны даляраў. Кошт арэнды адной адзінкі тэхнікі даходзіў да 10 тысяч даляраў за месяц, пры гэтым некаторыя талібы, як сцвярджаецца, закупілі да 10 машын.

«Талібы ўклалі велізарныя сродкі ў падрыхтоўку чэмпіянату свету, гэты турнір стаў для іх залатой качкай. Ім заплацілі мільёны», — паведамляе крыніца, блізкая да фігурантаў справы.

Прадстаўнікі «Талібана» заявілі The Telegraph, што не ўдзельнічалі ў будаўніцтве аб'ектаў у Катары. ФІФА артыкул не каментавала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930