Знайсці
27.11.2022 / 09:29РусŁacБел

New York Times: Заходняя артылерыя, пастаўленая Украіне, часта ламаецца з-за інтэнсіўнасці яе выкарыстання

Журналісты New York Times, спасылаючыся на амерыканскія і ўкраінскія крыніцы, сцвярджаюць, што прыкладна траціна з 350 заходніх гаўбіц, якія адправіліся ва Украіну, пастаянна знаходзіцца ў непрыдатным для вядзення баёў стане.

Украінскія артылерысты пад Бахмутам. Фота: AP Photo/LIBKOS

Ёсць інфармацыя, што УСУ выкарыстоўваюць ад двух да чатырох тысяч снарадаў у дзень. Расійскія войскі робяць яшчэ больш артылерыйскіх стрэлаў. Але такія тэмпы выкарыстання гаўбіц прыводзяць да іх хуткага зносу.

У публікацыі прыводзяцца ў прыклад пастаўленыя ЗША Украіне М-777. Дакладнасць і далёкасць іх стральбы становіцца ніжэйшай, таму даводзіцца мяняць ствалы. На полі бою гэта не робіцца, таму гаўбіцы перавозяць на рамонт у Польшчу.

Афіцыйныя прадстаўнікі НАТА адмаўляліся каментаваць гэтую сітуацыю. Аднак яны пацвярджалі, што заходнія краіны робяць усё магчымае, каб падтрымаць украінскую зброю ў баяздольным стане.

Журналісты адзначаюць, што знос гаўбіц збольшага тлумачыцца асаблівасцямі іх канструкцыі. Прылады зробленыя ў асноўным з тытану. Ён значна лягчэйшы за сталь, аднак саступае ёй па трываласці. Затое такую артылерыю нашмат прасцей перасоўваць і рыхтаваць да бою.

Калі Штаты выкарыстоўвалі гэтыя гаўбіцы падчас канфліктаў у Іраку і Афганістане ў пачатку нулявых, то колькасць стрэлаў і інтэнсіўнасць стральбы былі нашмат меншыя.

Чытайце таксама:

«Страты неаднаўляльныя». Вайна ва Украіне паставіла расійскую армію на мяжу банкруцтва

Брытанская разведка: Расійская армія губляе да батальёна бронемашын у суткі і бярэ рэзервы ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера