Знайсці
27.11.2022 / 09:08РусŁacБел

ISW: Ва Украіне ў найбліжэйшыя тыдні ўзрасце тэмп баявых дзеянняў на фронце

Агульны тэмп ваенных аперацый Узброеных сіл Украіны і расійскіх акупацыйных войскаў уздоўж лініі фронту ў апошнія дні запаволіўся з-за пагаршэння ўмоў надвор'я. Але, верагодна, ён паскорыцца ўжо пачынаючы з наступных некалькіх тыдняў. Бо тэмпература паветра ва Украіне паступова падае, і зямля на перадавой прамярзае, адзначаюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

«Украінскія і расійскія паведамленні з важных прыфрантавых раёнаў на ўсходзе і поўдні Украіны, уключаючы Сватава, Бахмут і Вуглядар, сведчаць пра тое, што аперацыі абодвух бакоў у цяперашні час абцяжараныя з-за дажджоў і вялікай гразі», — гаворыцца ў зводцы. 

Але пасля зніжэння тэмпературы па ўсёй Украіне і замярзання зямлі тэмп баявых дзеянняў паскорыцца, паколькі абодва бакі падвысяць мабільнасць.

Паводле звестак сіноптыкаў, тэмпература ў раёнах на паўночным усходзе Украіны, напрыклад, уздоўж лініі Сватава — Крамянная, з 28 лістапада па 4 снежня ўпадзе амаль да нуля ці ніжэй яе дзённага максімуму.

«Верагодна, зямлі спатрэбіцца некалькі дзён пры стабільных нізкіх тэмпературах, каб зацвярдзець, а гэта азначае, што наземныя ўмовы, хутчэй за ўсё, дазволяць павялічыць тэмпы аперацый па ўсёй Украіне на працягу выхадных 3—4 снежня і на наступным тыдні», — адзначылі аналітыкі ISW.

Разам з тым адзначаецца, што пакуль незразумела, ці плануе нейкі з бакоў аднаўленне буйных наступальных або контрнаступальных аперацый у найбліжэйшы час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера