Знайсці
27.11.2022 / 08:262РусŁacБел

ЗША змякчылі санкцыі супраць Венесуэлы за прагрэс у перамовах улады і апазіцыі

ЗША вырашылі аслабіць нафтавыя санкцыі супраць Венесуэлы ў адказ на дасягненне дамоўленасцяў паміж уладамі і апазіцыяй гэтай дзяржавы, паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.

Ведамства выпусціла ліцэнзію, згодна з якой кампанія Chevron на паўгода атрымлівае права здабываць нафту і вырабляць нафтапрадукты ў Венесуэле, а таксама пастаўляць іх на амерыканскі рынак.

«Гэтая мера адлюстроўвае доўгатэрміновую палітыку ЗША кропкава змякчаць санкцыі ў залежнасці ад канкрэтных крокаў, якія паслабляюць бедствы венесуэльскага народа і падтрымліваюць аднаўленне дэмакратыі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства.

Пры гэтым, як заявіў высокапастаўлены прадстаўнік Белага дома, Вашынгтон пакідае за сабой права як на далейшае паслабленне санкцый супраць Венесуэлы, так і на іх узмацненне.

Перад гэтым улады і апазіцыя Венесуэлы дамовіліся аб супрацоўніцтве ў забеспячэнні гуманітарнай дапамогі для краіны. Пагадненне, дасягнутае на перамовах у Мексіцы, прадугледжвае размарозку часткі валютных рэзерваў краіны ў замежных банках, замарожаных некалькі гадоў таму, калі шэраг краін Захаду, уключаючы ЗША, адмовіліся прызнаваць легітымнасць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры.

Будуць размарожаныя, як паведамляюць агенцтвы, каля 3 мільярдаў даляраў, якія накіруюць на фінансаванне гуманітарных выдаткаў, як рамонт электрычных сетак або пастаўкі медыцынскага абсталявання і медыкаментаў. Кіраванне сродкамі будзе ажыццяўляцца пад эгідай ААН.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
27.11.2022
Шыкоўны "падарунак" Вовачку на Новы Год.
2
даведка/адказаць/
27.11.2022
Скорее, в бедственном положении находится народ и экономика США, если потребовалась нефть из Венесуэлы... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930