Знайсці
26.11.2022 / 16:4145РусŁacБел

Раптоўна памёр Уладзімір Макей

Раптоўна памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БелТА. Яму было 64 гады. Ëн належаў да ліберальнага крыла лукашэнкаўцаў і быў адзіным у цяперашняй лукашэнкаўскай вярхушцы, хто час ад часу гаварыў па-беларуску.

Падрабязнасці не паведамляюцца.

Учора, 25 лістапада, паведамлялася пра сустрэчу Уладзіміра Макея з ватыканскім нунцыем Антэ Ёзічам.

Перад гэтым Уладзімір Макей некалькі дзён знаходзіўся ў Ерэване на саміце краін АДКБ.

Чытайце таксама: Рука Масквы, помста Лукашэнкі ці проста інфаркт?

Стала вядомая імаверная прычына смерці Макея

Як Макей правёў свой апошні тыдзень

Ціханоўская выказалася пра смерць Макея

Уладзімір Макей нарадзіўся 5 жніўня 1958 у Некрашэвічах, што ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Працаваў міністрам замежных спраў з 20 жніўня 2012 года, кіраваў Адміністрацыяй Лукашэнкі ў 2008—2012 гадах.

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.

Пасля служыў у ГРУ, меў званне палкоўніка. Служыў ва Украіне, накіроўваўся на службу ў Афганістан. 

У 1992—1993 гадах прайшоў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі і стаў дыпламатам — ужо незалежнай Беларусі.

Да 1993 года працаваў у органах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе.

З сакавіка 2000 года — памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. 20 жніўня 2012 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Валодаў англійскай і нямецкай мовамі.

Наступным чынам пракаментаваў палітычны крызіс у Беларусі ў 2020 годзе:

«Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць [Беларусі] перастане існаваць. І гэта, я лічу, будзе абсалютна абгрунтавана ў гэтай сітуацыі». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
3
Ха-ха
16
Ого
20
Сумна
18
Абуральна
8
27.11.2022
Дзіўнае адчуванне, што не да дабра гэны знак...
0
даведка/адказаць/
27.11.2022
После интервью Амбразевича на ОНТ я сразу написал, что ничего так просто не бывает на белТВ. 
Уже тогда ему готовили замену и по странному стечению обстоятельств знали о скором выбытии Макея...
0
Пожалуй/адказаць/
27.11.2022
Счастливые лукашисты живут дольше несчастных лукашистов. По крайней мере, та же Кочанова на два года младше Макея. Но как-то жалко Макея. Торил-торил свой особый белорусский путь к западной демократии, но выстроенная Лукашенкой система в 20-м окончательно убрала все ответвления. Жалкий лукашенковский ручеек безальтернативно впадает в мелеющее и дурно пахнущее путинское море.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930