Знайсці
26.11.2022 / 16:23РусŁacБел

Украіна і Расія паведамілі аб чарговым абмене палоннымі

Украінскія і расійскія крыніцы паведамляюць аб чарговым абмене ваеннапалоннымі. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напісаў у сваім тэлеграм-канале, што былі вызваленыя дванаццаць украінскіх палонных, а Міністэрства абароны Расіі — аб вяртанні дзевяці ўзятых у палон вайскоўцаў.

Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Па словах Ермака, сярод вызваленых украінцаў — чацвёра байцоў ваенна-марскіх сіл, двое нацгвардзейцаў і памежнікаў, адзін чалавек з тэрытарыяльнай абароны і трое цывільных асоб: жонка і яе муж, які лічыўся зніклым без вестак. «Сярод вайскоўцаў — двое афіцэраў, а таксама сямёра радавых і сяржантаў», — піша Ярмак.

Як напісаў Ярмак, «дадому едуць воіны, якія абаранялі, у прыватнасці, Марыупаль, ЧАЭС і востраў Змяіны».

Расійскае міністэрства абароны тым часам паведаміла, што ў выніку абмену было вернута дзевяць вайскоўцаў.

На працягу апошняга тыдня Украіна і Расія правялі ўжо некалькі абменаў палоннымі. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны паведаміў, што за тыдзень Кіеву ўдалося вярнуць ужо 98 украінцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930