Знайсці
26.11.2022 / 15:592РусŁacБел

СК Беларусі сёлета зарэгістраваў ужо 4300 палітычных «злачынстваў»

Следчы камітэт Беларусі з пачатку 2022 года зарэгістраваў 4 300 «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», заявіў у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» намеснік старшыні СК Анатоль Васільеў.

Пры гэтым, паводле яго, больш за палову з іх «здзейснена ў 2020—2021 гадах», таму «можна зрабіць выснову, што павелічэння колькасці такіх злачынстваў няма».

Агулам з 2020 года СК зафіксаваў у Беларусі больш за 11 тысяч «экстрэмісцкіх» злачынстваў, у асноўным пасля прэзідэнцкіх выбараў. Паводле Васільева, часцей за ўсё яны здзяйсняюцца за межамі нашай краіны і ў інтэрнэце».

Таксама Васільеў расказаў пра расследаванне больш за 30 крымінальных спраў за «акт тэрарызму» (арт. 289 КК). Паводле яго, частка з гэтых спраў разглядаецца, па частцы ўжо прынята рашэнне, астатнія накіраваны ў пракуратуру для наступнага разгляду ў судзе.

«У прыватнасці, гаворка ідзе аб тэрактах на чыгуначных і аўтамабільных шляхах», — адзначыў Васільеў. Як сцвярджае намеснік старшыні СК, «такія злачынствы ўчыняліся па заданні замежных куратараў экстрэмісцкіх супольнасцяў», таму ў асобных выпадках злачынцам дадаткова ставіцца ў віну і здрада дзяржаве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
26.11.2022
Здесь нужно уточнить, что этот Васильев кадровый полковник КГБ и вечный заместитель Горы из того же КГБ.
0
Per aspera/адказаць/
27.11.2022
Кожны Беларус , хто унутры і звонку, павінен кожны дзень зрабіць нешта для Перамогі. ...Хто чым можа, хто грашыма, хто выхаваннем дзяцей па беларуску, на сапраўднай беларускай гісторыі. Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера