Знайсці
26.11.2022 / 11:025РусŁacБел

Расія выкарыстоўвае супраць Украіны старыя ракеты, здымаючы з іх ядзерныя боегалоўкі

У чарговай зводцы брытанскай разведкі сказана, што расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць супраць Украіны старыя крылатыя ракеты, прызначаныя для нанясення ядзерных удараў. Па даных Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, з іх папярэдне здымаюць ядзерныя зарады і запускаюць ракеты без якой-небудзь боегалоўкі.

«На апублікаваных у адкрытых крыніцах фотаздымках бачныя абломкі ракеты паветранага базавання AS-15 Kent [так у класіфікацыі НАТА называюць ракеты Х-55], якая была, відавочна, збітая», — сказана ў зводцы.

Як нагадвае брытанская разведка, гэтыя ракеты былі створаныя ў 1980-я гады выключна як сродак дастаўкі ядзерных боепрыпасаў. Пры гэтым боегалоўка з ракеты, якую выкарыстоўвалі падчас удару па Украіне, была знятая і, верагодна, замененая баластам.

«Хоць такая інертная зброя можа нанесці нейкую шкоду за кошт кінетычнай энергіі, якой валодае ракета, і нявыкарыстанага паліва, яна наўрад ці зможа дакладна паразіць запланаваную цэль», — паведамляе брытанскае Міністэрства абароны.

На думку брытанскай разведкі, Расія «хутчэй за ўсё спадзяецца, што такія ракеты будуць служыць у якасці лжывых мішэней і змогуць адцягнуць увагу сістэм супрацьпаветранай абароны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
9
26.11.2022
Лёлік, думаеце іншы бок так не робіць? не пазбаўляецца на гэтай немагчымай вайне ад старога ламачча за кошт жыццяў простых украінцаў?
расея безумоўна монстр. але яна асабліва і не хавае свой твар. а вось захад - гэта ваўкі ў авечай шкуры
Польшча перадала (і тое здаецца ў крэдыт) старыя савецкія танкі, спадзеючыся атрымаць сабе узамен натаўскія больш новыя... і не толькі Польшча... абнавіць, так бы мовіць, "аўтапарк" за кошт жыцця ўкраінцаў
0
Вадя /адказаць/
26.11.2022
Вряд ли сама ракета комплектуется на заводе ядерной боеголовкой. Подозреваю, что здесь в сообщении много технических ошибок.
0
American /адказаць/
26.11.2022
--,
Польшча перадала (і тое здаецца ў крэдыт) старыя савецкія танкі,

https://nashaniva.com/304020


 чушь не надо молотить. во первых Польша передала модернизированные танки которые состояли на вооружении у поляков. во вторых на этих танках не надо было тренировать украинские экипажи а  машины были нужны срочно. в замен полякам было обещаны американские машины. и это вполне нормально ибо оголять свою оборону страна не может. ну и последнее не в кредит Украине, Америка заплатила как военная помощь. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930