Знайсці
26.11.2022 / 10:14РусŁacБел

У твітары з'явяцца рознакаляровыя птушачкі

Новы сэрвіс пацверджання сапраўднасці акаўнтаў твітар плануе разгарнуць у наступную пятніцу, паведамляе Reuters.

Уладальнік сацсеткі Ілан Маск вылучыў колеры для розных катэгорый: залаты для кампаній, шэры — для ўрадавых арганізацый і сіні — для розных асоб, у тым ліку знакамітасцяў.

Платная служба падпіскі была запушчана Іланам Маскам — сінюю птушачку пацверджання сапраўднасці акаўнта мог набыць любы жадаючы.

Гэты сэрвіс Маск назваў «вялікім ураўняльнікам», але 11 лістапада быў вымушаны прыпыніць яго, бо колькасць падробленых уліковых запісаў пабіла ўсе рэкорды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930