Знайсці
25.11.2022 / 20:15РусŁacБел

На мяжы чарговы антырэкорд. У адным з пунктаў пропуску на выезд з Беларусі сабралася больш за 1050 фур

Чэргі з грузавікоў на межах Беларусі і ЕС працягваюць расці. 

Пяць дзён таму Дзяржаўны памежны камітэт паведамляў аб тым, што ў чэргах на выезд з Беларусі сабралася больш за 3,5 тысячы фур. Як паказвае статыстыка, за пяць дзён сітуацыя толькі пагоршылася.

Па стане на 18 гадзін 25 лістапада, найбольшая чарга з вялікагрузаў сабралася ў пункце пропуску «Каменны Лог». Там выезду з Беларусі ў Літву чакае больш за 1050 грузавікоў. 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Таксама напружанай сітуацыя застаецца на «Бераставіцы». Там, згодна са статыстыкай ад ДПК, пачынаючы з 9 лістапада ў чарзе пастаянна стаіць больш за 650-660 грузавікоў.

Агулам па стане на 18 гадзін 25 лістапада выезду з Беларусі ў краіны ЕС чакаюць больш за 3860 грузавікоў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031