Знайсці
25.11.2022 / 15:27РусŁacБел

У Гомелі мужчына скраў у краме прадукты і ўцёк

Інцыдэнт адбыўся ў канцы кастрычніка ў «Капеечцы». 28-гадовы гамяльчук ужо вельмі дзіўна сябе паводзіў, чым і прыцягнуў увагу, паведамляе мясцовае выданне «Белка».

Малады чалавек швэндаўся паміж стэлажамі хвілін дзесяць, а потым рэзка накіраваўся да выхаду. Аказалася, за гэты час ён паспеў набіць заплечнік прадуктамі, плаціць за якія і не збіраўся.

Яго паспрабавалі затрымаць яшчэ на выхадзе, але ён змог вырвацца. Тады давялося выклікаць міліцыю, якая хутка і затрымала мужчыну. У яго заплечніку аказаліся скрадзеныя слабаалкагольны напой і піва, два віды сервелата, закусачныя каўбаскі, рапсавы алей. Усё на 33 рублі 25 капеек.

Цяпер на гамельчука завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031