Знайсці
25.11.2022 / 21:4132РусŁacБел

Арастовіч патлумачыў, чаму Зяленскі не сустракаецца з Ціханоўскай

Украінскія ўлады не хочуць даваць Аляксандру Лукашэнку падставы прыняць эмацыйную пастанову і ўступіць у баявыя дзеянні. Так дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч патлумачыў, чаму прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі дагэтуль не сустрэўся са Святланай Ціханоўскай, адзначае Reform.by.

У чарговым стрыме Марк Фейгін пацікавіўся ў Аляксея Арастовіча, чаму Уладзімір Зяленскі не сустракаецца з Ціханоўскай і ці ёсць розніца паміж палітычным складнікам палка Каліноўскага і Святланай Ціханоўскай.

«Я не бачу неабходнасці супрацьпастаўляць палітычны складнік палка Каліноўскага Святлане Ціханоўскай. Святлана Ціханоўская — гэта законна абраны лідар Беларусі, прызнаны на Захадзе. Полк Каліноўскага — гэта ваеннае падраздзяленне ў складзе Узброеных сіл Украіны, які ў яго палітычны складнік? Зразумела, што яны беларусы, у іх сваё бачанне Беларусі, але чыста фармальна, паводле дакумента, па тым, як працуе міжнароднае права, іх палітычны складнік — гэта рыторыка, гэта пэўны палітычны шлейф. Трэба разумець, што яны абмежаваныя ў магчымасцях, таму што яны з'яўляюцца складнікам часткі узброеных сіл, а ўзброеныя сілы па-за палітыкай», — адказаў Аляксей Арастовіч.

Далей ён адказаў на пытанне аб адсутнасці сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім. Па словах Арастовіча, украінскія ўлады не хочуць даваць падставу Аляксандру Лукашэнку для ўступлення ў баявыя дзеянні.

«Што тычыцца Ціханоўскай Святланы Георгіеўны. Эфектыўны кантроль Беларусі ажыццяўляе Лукашэнка. Лукашэнка манеўруе па-максімуму, робячы ўсё, каб не даць уцягнуць Беларусь у вайну, па-максімуму. Тут магчыма так: дапамагаць яму манеўраваць альбо перашкаджаць яму манеўраваць, павялічваючы шанцы ўступлення Беларусі ў вайну, ці яшчэ горш таго — прымусіць яго прыняць эмацыйнае рашэнне, пра якое, магчыма, тройчы пашкадуе, але тым не менш, падняць узровень эскалацыі і ўзровень уцягнутасці Беларусі ў вайну. Сустрэча афіцыйная ўкраінскіх уладаў з ёй, са Святланай Ціханоўскай, будзе безумоўна, максімальна спрыяць прыняццю такога рашэння. Цяпер увага: а ці трэба нам забіваць беларусаў. Ці трэба ў памяці беларускага народа пакідаць, які ў закладніках у пуцінскага рэжыму, фактычна гэта акупаваная тэрыторыя таксама, як акупаваная Данецкая, Луганская вобласці, што іх забівалі ўкраінцы. Нам гэта не трэба ў сучаснасці, таму што Лукашэнка можа прыняць эмацыйнае рашэнне, нам не трэба гэта ў будучыні, таму што нам не патрэбна памяць у беларускім народзе, што ўкраінцы іх забівалі, хоць аднаго беларуса забілі ўкраінцы», — сказаў Арастовіч.

Ён дадаў, што ўкраінскія ўлады таксама манеўруюць у гэтым пытанні.

«Мы дакладна так жа манеўруем у гэтым плане. Мы не прызналі Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі. Мы гаворым адкрыта, што Беларусь удзельнічае ў вайне, калі дае сваю тэрыторыю для расійскіх удараў па нас, інфраструктуру, лагістыку, сродкі, гэта значыць, мае амаль усе прыкметы ваеннай агрэсіі, акрамя прамога ўдзелу Узброеных сіл у нанясенні ўдараў па нашай тэрыторыі. З 15 або 16 прыкмет ваеннай агрэсіі 13 яны выконваюць дакладна ці 14. Мы ж, разумеючы асаблівасць гэтай сітуацыі, не імкнёмся пашыраць колькасць праціўнікаў або задзейнічаных войскаў з боку праціўніка і г. д. Даём беларускаму боку, Лукашэнку і тым, хто ажыццяўляе эфектыўнае кіраўніцтва беларускімі сілавікамі, магчымасць не ўступаць у гэтую вайну.

Нагадаю, што разумныя людзі заўсёды шукаюць, як пашырыць магчымасці свае і не даць іх пашырыць ворагу. Афіцыйная сустрэча з Ціханоўскай, пры ўсёй непадробнай рэальнай павазе да волі народа і выбару Святланы Ціханоўскай у якасці прэзідэнта Беларусі, звузіць нашы магчымасці і пашырыць расійскія. А навошта? Які ідыёт так будзе паступаць падчас вайны? Гэта значыць, ты добраахвотна адбіраеш у сябе частку магчымасцяў і добраахвотна перадаеш іх суперніку, каб што? Вось і ўсё. Таму мы знаходзімся ў гэтай асаблівай сітуацыі, праводзячы асаблівую палітыку, гэта палітыка ваенная, палітыка бяспекі. Заключаецца яна ў тым, што мы не даём падставы Лукашэнку прыняць эмацыйнае рашэнне», — дадаў Арастовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Максим Дизайнер/адказаць/
26.11.2022
Пціч

У вас 30 лет все "потом". А вина вы здесь нормального никогда не видели. Даже не знаете, что это такое.
1
Киянин/адказаць/
27.11.2022
Не треба занадто серйозно сприймати слова Арестовича. Хто він такий? 
0
чаму-чаму.. таму што зяленскі жанаты. хаця кальцо носіць на ̶ф̶а̶к̶а̶в̶ы̶м̶ сярэднім пальцы/адказаць/
28.11.2022
Максим Дизайнер, ды гэна Пціч(ка) такое сабе а дно гэта - "Вызваляйце краіны, ваюйце." - чаго каштуе) увогуле на НН, як не бачыла, так і не бачу нікога больш-менш дастойнага, акром вас. хаця і вы таксама такое сабе..)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера