Знайсці
24.11.2022 / 23:346РусŁacБел

Меркель: Перад сыходам у адстаўку я спрабавала стварыць новы фармат перамоў з Пуціным

Пачатак вайны ва Украіне не стаў нечаканым для былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель. Яна сказала пра гэта ў інтэрв'ю выданню Der Spiegel.

Фота: Peter Rigaud / DER SPIEGEL

«Гэта не стала нечаканасцю. Мінскія пагадненні былі знішчаныя. Улетку 2021 года, пасля сустрэчы прэзідэнтаў Байдэна і Пуціна, я хацела зноў стварыць асобны еўрапейскі фармат перамоў з Пуціным разам з Эманюэлем Макронам у Радзе ЕС. Некаторыя выступалі супраць гэтага, і ў мяне больш не было сіл настойваць, таму што ўсе пра мяне думалі: «Восенню яна сыдзе», — сказала Меркель.

Па словах Меркель, у палітыцы павінны былі з'явіцца новыя падыходы.

«З пункту гледжання знешняй палітыкі я пад канец не прасунулася ані на міліметр <…>. Не толькі ў дачыненні да Украіны. Прыднястроўе і Малдова, Грузія і Абхазія, Сірыя і Лівія. Прыйшоў час для новага падыходу», — дадала яна.

Яна таксама адзначыла, што Мінскія пагадненні дазволілі Украіне выйграць час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
24
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4
1
Грышка /адказаць/
25.11.2022
Чэмберлен супакоіў Гітлера. Меркель супакоіла Пуціна. Вынік тады й цяпер: вайна й генацыд.
25.11.2022
Казаў раней, скажу і зараз - гэтую нямецкую бабу пад суд, нароўне з Пуцінам
0
Мойша/адказаць/
25.11.2022
Яна рабіла ўсе каб узвысіць пуйло
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930