Знайсці
26.11.2022 / 23:3114РусŁacБел

Ведаеце, навошта скрыня пад духоўкай? Вось тры сакрэты духовак, якія дапамогуць рыхтаваць навагодняе застолле

Хутка Каляды і Новы год — у гэты час духоўка запатрабаваныя. Але нават дасведчаныя гаспадыні не ведаюць усіх яе сакрэтаў — якія, між іншым, значна спрашчаюць жыццё.

Фота: trustedreviews.com/CC BY-NC-ND 4.0

Як проста памыць шкло?

Перад тым, як пачаць гатаваць на ўсю сям'ю, хочацца вычысціць духоўку. Самае праблемнае тут — шкло. Можна завіхацца ля яго на карачках, а можна… вынуць яго і памыць у ракавіне.

У большасці больш-менш новых мадэляў ёсць спосаб выцягнуць шкло (час ад часу гэта складана, але магчыма), і ён апісаны ў інструкцыі. Многія з інструкцый ёсць у інтэрнэце.

Навошта скрыня пад духоўкай? Большасць не ведае!

Вядома, у ёй можна захоўваць посуд, а таксама нішто не перашкаджае ёй стаяць пустой. Але ў яе ёсць і больш годнае прымяненне, асабліва падчас святаў.

Скрыня пад духоўкай яшчэ называецца скрыняй для падагрэву і выкарыстоўваецца для захоўвання страў цёплымі, але не гарачымі. Так можна цэлы дзень трымаць прыгатаваную ежу свежай і цёплай (бо з яе не выпараецца так шмат вільгаці), як у бабулінай печцы, і яна спакойна дастаіць так да прыходу гасцей.

Што такое канвекцыя ў духоўцы? Яна зэканоміць час і грошы!

Сімвал канвекцыі

Рэжым канвекцыі дазваляе хутчэй праграваць камеру духоўкі за кошт працы вентылятара, які разнамерна «разганяе» гарачае паветра ўнутры духоўкі. 

Уключыўшы яе, вы можаце значна паскорыць працэс гатоўкі. Гэта эканоміць час і электраэнергію, а ежа раўнамерна прасмажваецца не толькі звонку, але і ўнутры (што, да прыкладу, важна пры запяканні мяса без рукава).

Канвекцыя добра пасуе пры гатаванні мяса, рыбы або гародніны. Гэта скарачае час выпечкі, і прадукты не так моцна высыхаюць.

Таксама яна забяспечвае раўнамернае прапяканне страў. Гэта вельмі важна, напрыклад, для буйных кавалкаў мяса. Пры гатаванні без канвекцыі вонкавы бок мяса можа ўжо падгарэць, а ўнутраны яшчэ не прасмажаныцца.

Але варта запомніць вельмі простае правіла: калі вы выкарыстоўваеце рэцэпт, у якім не прадугледжанае прыгатаванне з канвекцыяй, заўсёды зніжайце тэмпературу выпякання на 20 градусаў.

Канвекцыю можна выкарыстоўваць для гатавання ежы, у якой мы хочам захаваць вільгаць, якую трэба раўнамерна і адносна хутка прапячы. Але яе нельга выкарыстоўваць для тартоў ці іншых прысмакаў, якія падымаюцца пры выпяканні. Таму тарты, хлеб і іншыя далікатныя стравы выпякаюцца без канвекцыі.

Удакладненне. Спачатку тут не было напісана, што ж такое канвекцыя па сутнасці. Выпраўлена.

Чытайце яшчэ:

Ведаеце, для чаго дзірка ў лыжцы для макароны? Вы здзівіцеся, але яна дапаможа зэканоміць вашы грошы

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
9
0
ЯНКА/адказаць/
30.11.2022
хх, разуйце вочкі! Гэта густу зусім няма ў вас, і 6560 выпускаецца ў розных колерах.
01.12.2022
отстаньте, ЯНКА, и точка.
.
"глазки у вас хорошие" - сказал мне специалист по особым глазкам..)
0
ЯНКА/адказаць/
01.12.2022
хх, як жа атстаць? Спэц'яліст сказаў, што ў Вас прыгожыя вочы. І дадаў: асабліва правае... :)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930