Знайсці
24.11.2022 / 17:27РусŁacБел

Латвія дэмантавала мост на сутыку межаў з Беларуссю і Расіяй

Латвія знесла пешаходны мост цераз раку Сінюха на стыку межаў з Беларуссю і Расіяй. Пра свае намеры латвійскія памежнікі загадзя папярэдзілі беларускіх калегаў, але згоды на гэта не пыталіся.

«Латвійскі бок абумоўлівае неабходнасць дэмантажу моста правядзеннем работ па будаўніцтве інжынерна-тэхнічнай інфраструктуры на латвійска-беларускай мяжы», — заявіў «Віцебскім вестям» афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка. Ён таксама адзначыў, што знос моста трэба ўзгадняць паміж урадамі трох дзяржаў, бо ён значыцца на дэмаркацыйных картах і з'яўляецца элементам пагаднення аб сутыку межаў, падпісанага ў 2010 годзе.

Знесены мост знаходзіўся ля так званага Кургана Дружбы — мемарыяльнага комплексу, усталяванага на сутыку межаў Расіі, Беларусі і Латвіі 3 ліпеня 1959 года. Раней Латвія знесла са свайго боку частку памятнай экспазіцыі, якая мусіла нагадваць пра супрацоўніцтва беларускіх, расійскіх і латышскіх савецкіх партызан падчас Другой сусветнай вайны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930