Знайсці
24.11.2022 / 12:3711РусŁacБел

«Далей будзе поўнае знішчэнне Украіны». Лукашэнка зноў заклікаў Украіну капітуляваць

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўніцтва Украіны павінна спыніцца і распачаць крокі для спынення канфлікту, калі яно не хоча гібелі людзей у велізарнай колькасці і знішчэння краіны.

Фота: AP

«Усё ў руках Украіны. Не таму, што я хачу спіхнуць гэтую тэму на Зяленскага і Украіну. Сапраўды, усё цяпер у руках Украіны. Калі яны не хочуць гібелі, прытым у велізарнай колькасці, людзей… Цяжка, цяжка, але трэба спыніцца, трэба гэта спыніць, таму што далей будзе поўнае знішчэнне Украіны… Гэта не тое што будзе пагражаць стратай дзяржаўнасці, гэта будзе знішчэнне Украіны», — сказаў Лукашэнка расійскаму тэлеканалу «Звезда» на палях саміта АДКБ у Ерэване. 

Таксама Лукашэнка сказаў, што Уладзімір Зяленскі сядзе за стол перамоваў з Масквой «праз год-два» — яго прымусяць абставіны і людзі.

«Паглядзіце праз год-два, народ яго (Зяленскага) будзе вінаваціць: «Чаму ты зрабіў так, што вайна гэтая пачалася?» Тут пытанне не ў тым, хто мае рацыю, хто вінаваты. Чаму тут у цябе ідзе вайна? Таму вось гэтая вось сітуацыя будзе штурхаць кіраўніцтва Украіны, калі яны разумныя, да таго, каб сесці за стол перамоваў», — сказаў беларускі кіраўнік.

Перад пачаткам вайны Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Расія захопіць Украіну за 3—4 дні. Пазней ён не раз заклікаў Украіну пагадзіцца на патрабаванні Расіі. Беларуская дзяржаўная прапаганда хавае, што расійскія войскі былі разбітыя пад Кіевам, а пазней пад Харкавам і Херсонам і паведамляе толькі пра поспехі расійскай арміі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
48
0
Грышка /адказаць/
24.11.2022
«Тут пытаньне не ў тым, хто мае рацыю, хто вінаваты.»  Не, гэта менавіта пытаньне. Расея атакавала, уварвалася, разбамбіла, скрала, зґвалтавала, закатавала й забіла ва Ўкраіне. Расeя зноў будзе атакаваць, уварвацца, бамбіць, красці, ґвалціць, катаваць і забіваць, калі яе ўзнагародзяць, а не пакараюць за гэты дэманічны генацыд. Цывілізаваны сьвет павінен адбіцца рукамі і нагамі. Цяпер Расея ёсьць новая нацысцкая Нямеччына, а Лукашэнка ёсьць ейны Мусаліні.
0
Нина/адказаць/
25.11.2022
Базарная баба.
26.11.2022
Хутка Ўкраіна будзе эўрапейскай краінай у НАТО. Беларусь пойдзе па яго слядах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930