Знайсці
24.11.2022 / 12:211РусŁacБел

У «тэрарыстычны спіс» КДБ дадалі яшчэ 7 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек. Цяпер у ім 958 чалавек, з іх 213 — беларусы.

Цяпер сярод «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — палітвязні Дзяніс Максімаў, Сцяпан Талкачоў, Іван Супрунчык, Павел Ганчарык, Сяргей Фісюк, а таксама Ігар Хрыстафораў і Андрэй Быкаў, піша «Новы час».

Вязняў судзілі за распальванне варожасці ці варажнечы, некаторым дадавалі артыкулы пра незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, пра абразу беларускага кіраўніка ці абразу прадстаўніка ўлады Рэспублікі Беларусь.

У спіс дадалі палітзняволеную Вольгу Цыбульскую — прычым другі раз. Яе ўнеслі ў тэрарыстычны спіс яшчэ 15 верасня, а цяпер проста прадублявалі яшчэ раз. Вольгу асудзілі да 2,5 гадоў зняволення ў калоніі паводле артыкулаў за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці ці варажнечы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
0
даведка/адказаць/
24.11.2022
У кого-то в белорусском КГБ не хватило ума даже на то, чтобы задать на клавиатуре поиск по документу Ctrl + F?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930