Знайсці
24.11.2022 / 12:00 1

Хто ў Беларусі мае права на бясплатнае ЭКА

ЭКА — працэдура дарагая, але ў Беларусі ёсць магчымасць яе правядзення на бясплатнай аснове. Хто можа разлічваць на бясплатную спробу ЭКА, разбіраліся «Мінск-Навіны».

— Ва ўсім свеце працэдура правядзення ЭКА вельмі дарагая, бо высокатэхналагічная, — распавядае галоўны доктар Гарадской клінічнай радзільні №2 Вольга Серада. — Але ў маі 2020 года Лукашэнкам быў падпісаны ўказ аб сацыяльнай падтрымцы некаторых катэгорый грамадзян, у якім канкрэтна пазначана, што пары, якія пакутуюць ад бясплоддзя, якія маюць паказанні і не маюць супрацьпаказанняў для ЭКА, могуць разлічваць на адну бясплатную спробу.

Абавязковыя ўмовы для правядзення бясплатнай працэдуры:

— абодва павінны з'яўляцца грамадзянамі Беларусі;

— узрост жанчыны, якая прэтэндуе на правядзенне ЭКА, — да 40 гадоў.

У краіне створаны рэгіянальныя камісіі для адбору пар на бясплатную першую спробу ЭКА. Засядаюць раз на тыдзень, часам нават часцей. Пары неабходна звярнуцца ў камісію з заявай у адвольнай форме, падаць свае пашпарты, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, накіраванне на працэдуру, выпіску з паліклінікі аб перанесеных за апошнія пяць гадоў захворваннях. Па выніках праведзенай камісіі складаецца спецыяльны пратакол, ім выдаецца накіраванне на бясплатную спробу ЭКА, і яны выбіраюць медыцынскую ўстанову, у якой адбудзецца штучнае апладненне.

— Чаргі ў цэнтры няма. Сёння засядае камісія — заўтра ўжо пацыентка можа ўступіць у пратакол ЭКА. І яшчэ хачу сказаць, што калі агульнасусветныя паказчыкі поспеху працэдуры ЭКА складаюць 30-35%, то па нашым Цэнтры гэты паказчык нашмат вышэйшы: больш за 43%, а ў крыапратаколах даходзіць да 60%, — адзначае Вольга Серада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алесь Касяк / адказаць
24.11.2022
Вельмі часта сутыкаюся з тым, што Наша Ніва надужывае скарачэньні, абрывіатуры. Калі даўгі ў напісаньні тэрмін сустракаецца ў тэксце шматкроць, мае сэнс далей па тэксце ўжываць скарачэньне. Алеж, ці цяжка напісаць поўную форму прынамсі адзін раз?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31