Знайсці
23.11.2022 / 21:2512РусŁacБел

«Хлопец выглядаў не проста разгубленым». У Чачэрску правялі публічна-паказальнае затрыманне навучэнца мясцовага каледжа

16-гадовага навучэнца каледжа публічна ўзялі пад варту ў актавай зале перад ягонымі аднагрупнікамі. Такая мера санкцыянаваная пракурорам раёна і пра гэтую падзею піша мясцовая раёнка.

 

«Грубае парушэнне грамадскага парадку і відавочную непавагу да грамадства, здзейсненае з прымяненнем гвалту з хуліганскіх памкненняў, з асаблівым цынізмам і групай асоб — гэта парушэнні закона, за якія падлетак панясе пакаранне нароўні з дарослымі. Пракурор раёна Віктар Семянцоў называе санкцыі артыкула, інкрымінаваныя юнаму злачынцу. Арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да 6 гадоў», — гаворыцца ў артыкуле.

А далей раённыя прапагандысты смакуюць тое, што ўбачылі:

«Стоячы перад аднагодкамі ў кайданках, пад канвоем, хлопец выглядаў не проста разгубленым. Было відавочна: нарэшце да яго прыйшло ўсведамленне, што сваімі ўчынкамі ён не толькі сапсаваў рэпутацыю, але і жыццё на некалькі гадоў наперад. Магчыма, яго выпадак паслужыць урокам для іншых хлопцаў і дзяўчат, якім самастойна рабіць выбар жыццёвага шляху.

Публічнае заключэнне пад варту — зусім не шараговае прафілактычнае мерапрыемства. На хлопцаў і дзяўчат яно, як правіла, робіць моцнае ўражанне, астуджае гарачыя галовы. Перад законам аднымі выбачэннямі і вінаватым выглядам не адкараскаешся. Трапіць за краты за злачынныя дзеянні цалкам рэальна — гэта сваімі вачыма ўбачылі навучэнцы каледжа».

Пра маральны аспект справы і адпаведнасць такіх практык правам чалавека гаворкі ў гэтым артыкуле не вядзецца. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
104
24.11.2022
Назар, это гребень. Петухи любят такое
24.11.2022
Может быть, хотя бы это поколение молодежи поймёт, что такое фашизм (и что он может появиться в нашем обществе). Потому что для предыдущих поколений фашизм - это только хенде хох.
1
героі нашых дзён/адказаць/
24.11.2022
Не драматызуйце. Можа дзяўчаты і палакалі, затое хлопцы пра сябе думалі - вау, які круты чэл... Да і хлопец адчувай сябе героем - шэсць мянтоў на яго аднаго. Лукашысты дабіліся адваротнага эфекта. А вось што 6 год ні за што, вось гэта трагедыя нашых дзён.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930