Знайсці
23.11.2022 / 21:092РусŁacБел

У Сянне за бюджэтныя грошы хочуць купіць «залаты» тэлефон

Сенненскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць закупку з адной крыніцы тэлефоннага апарата з вызначальнікам нумара з арыенціровачнай цаной 2 887 рублёў 15 капеек, заўважылі «Народныя навіны Віцебска». 

Ніякіх тэхнічных патрабаванняў да гэтага тэлефона ў дакументацыі закупкі не пазначаецца, аднак кошт яго выклікае здзіўленне, бо ўвогуле цана такіх апаратаў пачынаецца з пяцідзесяці рублёў і рэдка перавышае пару-тройку сотняў.

Для каго цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць гэтую закупку, невядома, але яна фінансуецца за кошт бюджэтных сродкаў.

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам» правёў маніторынг цэнаў і знайшоў самы дарагі тэлефон з такімі характарыстыкамі ў Беларусі за 1 587 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
16
0
прыкарытныя схематозы/адказаць/
23.11.2022
Так піляць бюджэт, калі тэндар "выйграюць" фірмачкі прыкарытнікаў. Дарэчы, гэта ж на НН было раследванне, як пілілі бюджэт ў Акадэміі навук, калі тэндэр пішуць пад канкрэтную фірмачку Рогі і Капыты.
0
аж адлягло /адказаць/
24.11.2022
прыкарытныя схематозы, які тэндар? Напісана ж , што закупка з адной крыніцы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930