Знайсці
23.11.2022 / 19:272РусŁacБел

У Мінскім заапарку адзін шымпанзэ навучыў маляваць другога

У Мінскім заапарку правялі эксперымент, у выніку якога адна малпа навучыла іншую маляваць. Шымпанзэ па мянушцы Нюра ўжо ўмела гэта рабіць, паколькі раней жыла ў сям'і. А падсадзілі да яе малпу Дашу, якая вырасла з бацькамі ў заапарку.

Спачатку Дашы і Нюры далі алоўкі і паперу. Даша раскідала лісты па клетцы, а з падораных алоўкаў паспрабавала дастаць грыфель, каб з'есці яго. Нюра ж стала хаваць свае алоўкі і паперу ад суседкі, каб памаляваць.

Спачатку Даша ўважліва назірала за мастацкімі практыкаваннямі Нюры, а праз чатыры дні ўзялася за аловак і сама. Праўда, спачатку, калі спроба не ўдалася, Даша з'ела грыфель і разарвала лісткі. Але праз два тыдні яна засвоіла навык і стала маляваць не толькі на паперы, але і на сценах вальера.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
0
мастак/адказаць/
23.11.2022
эксперимент прошел удачно - можно его масштабировать на губазик и другие лукашенковские структуры, чтобы они приобщались к изобразительному искусству
24.11.2022
мастак, ой вей. Этих надо к неандертальцам отправить, чтобы научить базовым навыкам. Хотя не, к мартышкам. И снова нет. Амебы умнее этих придурков
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930