Знайсці
23.11.2022 / 18:24

Яшчэ адна сенсацыя: Японія перамагла Германію

Немцы забілі першымі, але японцы адказалі двума мячамі і перамаглі. Гэта яшчэ адна сенсацыя пасля ўчарашняга канфузу Аргенціны.

Фота: AP

Матч праходзіў на стадыёне Халіфа ў катарскай сталіцы Досе. Галоўным арбітрам быў Іван Сіснерас з Сальвадора. Фаварытам матча букмекеры, натуральна, лічылі зборную Германіі.

Перад матчам нямецкія гульцы на камандным фота ўсе разам прыкрылі рот рукамі. Гэта звязана з тым, што ФІФА забараніла некалькім зборным выкарыстоўваць капітанскія павязкі ў падтрымку ЛГБТ на чэмпіянаце.

«Мы хацелі выкарыстоўваць нашу капітанскую павязку, каб адстаяць каштоўнасці, якіх мы прытрымліваемся ў зборнай Германіі: разнастайнасць і ўзаемная павага. Разам з іншымі народамі мы хацелі, каб наш голас быў пачуты. Гаворка ішла не пра палітычную заяву — правы чалавека не падлягаюць абмеркаванню. Гэта варта ўспрымаць як належнае, але гэта ўсё яшчэ не так. Вось чаму гэта паведамленне так важна для нас. Адмовіць нам у павязцы — тое ж, што пазбавіць нас голаса. Мы стаім на сваёй пазіцыі», — гаворыцца ў заяве зборнай Германіі.

Перамога японцаў аказалася валявой, напачатку яны прайгравалі. І ўвогуле Германія ў першай палове матча выразна дамінавала, хоць у вялікую галявую перавагу гэта не вылілася.

Тым не менш, на 33-й хвіліне Ілкай Гюндаган забіў з пенальці першы мяч і вывеў зборную Германіі наперад. З такім лікам каманды сышлі на перапынак і большую чатку другога тайма ён таксама захоўваўся.

Але незадоўга да канца матча японцы ўсяго за 9 хвілін забілі два галы. Спачатку на 75-й хвіліне Рыцу Доан забіў першы мяч у адказ, а на 83-й Такума Асана ўсталяваў, як аказалася, канчатковы вынік матча. Цікава, што абодва аўтары японскіх галоў гуляюць у нямецкай Бундэслізе.

Фота: AP

Германія, дарэчы, як і Аргенціна, правалілася на мундыялі-2018 у Расіі. Немцы чатыры гады таму не выйшлі з групы, заняўшы ў сваім квартэце ганебнае апошняе месца. А вось на чэмпіянаце 2014 года яны перамаглі.

А вось так святкуюць перамогу ў Японіі.

Чытайце таксама:

Сенсацыя: Саудаўская Аравія перамагла Аргенціну 

На чэмпіянаце свету па футболе англічане разграмілі іранцаў 6:2. Але матч запомніцца не лікам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31