Знайсці
23.11.2022 / 17:07РусŁacБел

Затрымалі трох кіраўнікоў Брэсцкага аўтапарка

Пра затрыманне трох кіраўнікоў з Брэсцкага аўтапарка паведамляе «Брэсцкая вясна» на падставе прагляду роліка праўладнага блогера Аляксея Голікава. Паводле яго сцвярджэння, затрымалі людзей за тое, што яны «распаўсюджвалі бчб-ідэалогію» і «эканомілі на простых кіроўцах». 

Вядомыя і прозвішчы затрыманых: ідэолаг Ігар Парфянюк, начальнік аўтакалоны Сяргей Серада і начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Аляксандр Сарока. 

Блогер знайшоў «пацверджанне» таго, што ў затрыманых пратэсныя погляды — нібыта ўсе яны ў «Аднакласніках» ставілі «класы» матэрыялам з крытыкай уладаў. Але ў той жа час сцвярджаецца, што прэтэнзіі да іх узніклі «не зусім з-за іх палітычных поглядаў».

Прапагандыст мае цэлую серыю ролікаў (пачынаецца дзесьці са жніўня 2022 года) пра тое, што на прадпрыемстве праблемы, знос матэрыяльнай часткі велізарны, а кіроўцы незадаволеныя практыкай спагнання часткі заробку за «прапал» (лішні расход паліва).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера