Знайсці
23.11.2022 / 18:56 2

Дзясяткі ператрусаў у актывістаў Руху за Свабоду. Сілавікі выпытваюць пра Губарэвіча і Быкоўскую

Ператрусы ў актывістаў, якія былі звязаныя з ліквідаваным рэжымам Рухам «За Свабоду», праходзяць праз тыдзень пасля таго, як кіраўніка арганізацыі Юрыя Губарэвіча прызначылі намеснікам прадстаўніка Нацыянальнага пераходнага кабінета па транзіце ўлады.

Юрый Губарэвіч

Ператрусы праводзяць супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Масавая атака сілавікоў на актывістаў пачалася 22 лістапада. Паведамляецца пра пераслед як мінімум двух дзясяткаў асобаў ад Гомеля на паўднёвым усходзе да Верхнядзвінска на паўночным захадзе.

22 лістапада ператрусы адбыліся ў Аляксея Атрошчанкі і Уладзіміра Кацоры ў Гомелі.

23 лістапада сілавікі прыйшлі да настаўніка, селяніна, барда і рэдактара сайта beshankovichi.by Георгія Станкевіча ў Бешанковіцкім раёне.

У Баранавічах лукашысты прыйшлі да гаспадара крамы «Росквіт» у Баранавічах Юрыя Казакевіча. У Казакевіча ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

У Верхнядзвінску пасля ператрусу затрымалі Валянціну Болбат. У яе забралі аргтэхніку.

Ëсць інфармацыя, што сілавікі выпытвалі ў актывістаў інфармацыю пра Юрыя Губарэвіча і Вольгу Быкоўскую.

Паводле звестак старшыні руху Юрыя Губарэвіча, які дзейнічае за межамі Беларусі, пад пераслед трапілі больш за два дзясяткі былых актывістаў арганізацыі. Пэўна, што не ўсе факты ператрусаў, гутарак, візітаў вядомыя, таму маштабы могуць быць значна большымі.

Па словах Губарэвіча, наведваюцца спецслужбісты не толькі да сяброў руху, якія былі актыўныя да яго ліквідацыі, але і да тых, хто меў ускоснае дачыненне да дзейнасці арганізацыі шмат гадоў таму.

На яго думку, пасля рэпрэсій супраць незалежных мэдыя, прафсаюзаў, чарговым аб'ектам атакі сталі іншыя грамадскія арганізацыі.

«Гэта кампанія запалохвання і рэпрэсій, — лічыць Губарэвіч. — Мэтава абраная найбольш актыўная арганізацыя. Ідуць па загадзя складзеным спісе, але наўрад ці гэта прывядзе да патрэбных спецслужбам вынікаў, бо актыўная частка сяброў руху выехала за межы Беларусі, якая знаходзіцца пад акупацыяй рэжыму».

Рух «За Свабоду» быў пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі 19 лістапада 2021 года. Рух узнік па ініцыятыве кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча. Ëн аб'ядноўваў людзей з нацыянальна-дэмакратычнымі і праеўрапейскімі поглядамі. У палітычным спектры ён знаходзіўся прыкладна паміж Партыяй БНФ і Аб'ядананай грамадзянскай партыяй. У ім было нямала актывістаў маладога пакалення. Актывістам Руху за Свабоду быў палітвязень-пакутнік Вітольд Ашурак з Бярозаўкі.

Былая прэс-сакратарка руху Вольга Быкоўская кажа, што ператрусы адбыліся як мінімум у дзевяці гарадах. Яна дапускае, што пераслед можа быць звязаны як з тым, што чарга рэпрэсій дайшла да руху «За свабоду», так і з прызначэннем Юрыя Губарэвіча на пасаду намесніка прадстаўніка Нацыянальнага пераходнага кабінета па транзіце ўлады.

Юры Губарэвіч адзначае: калі ёсць пытанні да ягонай дзейнасці, то няхай спецслужбоўцы задаюць іх яму.

23 лістапада рух «За Свабоду» ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў зварот, у якім афіцыйнай падставай ператрусаў і затрыманняў былых актывістаў арганізацыі назваў «пошук інфармацыі аб працягу актыўнасці руху ў Беларусі».

Дзеянні прадстаўнікоў рэжыму ў ім названыя беспадстаўнымі, неправамернымі і ацэненыя як працяг палітыкі запалохвання і беззаконня.

«Мы з поўным разуменнем ставімся да пазіцыі тых з вас, хто ў часе следчых дзеянняў заявіў, што ад моманту пазбаўлення руху «За Свабоду» афіцыйнай рэгістрацыі 19 лістапада 2021 года, не мае дачыненне да яго дзейнасці і не знаходзіцца ў шэрагах арганізацыі», — адзначаецца ў заяве.

Рух заклікаў міжнародную супольнасць «узмацніць ціск на рэжым, які працягвае парушаць правы грамадзян Беларусі».

Чытайце таксама:

У Верхнядзвінску затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Болбат

Правялі ператрус у паэта і барда Георгія Станкевіча

У Паўла Латушкі з'явіліся два намеснікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Грышка / адказаць
23.11.2022
Божа, калі ласка, дапамажы гэтым сынам і дочкам Беларусі, якія шануюць свабоду, якую Ты ўклаў у чалавецтва
1
Litvin / адказаць
23.11.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31