Знайсці
23.11.2022 / 16:373РусŁacБел

У Мінску аніматара затрымалі за словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага»

Праўладны тэлеграм-канал канал піша, што сузаснавальнік праекта «Разумны Мінск» Сяргей Саўкін «навязваў дзецям і іх бацькам палітычны падтэкст».

Сілавікі паказалі фота ідэі навагодняй праграмы, дзе ёсць словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага». Акрамя гэтага, на відэа ён кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, блакаваў рух транспарту і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы».

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага клічуць Сяргей Саўкін. Па нашай інфармацыі, яму 34 гады і ён мае сямігадовага дзіцёнка.

«Разумны Мінск» — навукова-папулярны праект для дзяцей і іх бацькоў, які існуе з 2016 года. На занятках «Разумнага Мінска» дзяцей вучаць прыродазнаўчым навукам (там праводзяцца гурткі па хіміі і біялогіі) у гульнявой форме. Мяркуючы па відэа са старонак у сацыяльных сетках праекта, аніякага палітычнага зместу ў іхніх занятках не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
49
1
даведка/адказаць/
23.11.2022
Да не подставляйтесь вы своими глупыми мирными формами протеста. Или радикально, или сидите на печке.
0
даведка/адказаць/
23.11.2022
Два года назад белорусская команда «Дети Тьюринга» призвала в эфире КВН поменять заевшую пластинку...
В итоге поменяли их самих, а могилёвские как играли, так и продолжают играть в высшей лиге российского КВН.
0
Вяратайся ў хаце да Беларусі (ВКЛ) Рэлігія, Мова, Імёны - Адукацыя дзецям /адказаць/
23.11.2022


калі ў ардзе было па іншаму? чакаць не трэба пацынай з сабе Беларус, Вяратайся ў хаце да Беларусі (ВКЛ) Рэлігія, Мова, Імёны -  Адукацыя дзецям
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930