Знайсці
23.11.2022 / 13:097РусŁacБел

Чаму зніклі стрымы Чалага і ці вернуцца яны

У новым выпуску праграмы «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў спытаў аналітыка Сяргея Чалага, ці памёр «Чалый LIVE»? Вось што адказаў вядомы эканаміст і папулярны блогер.

— Не, чаму ж памёр? Ён проста стаў ахвярай таго, што, калі я пачаў весці тры праекты, у мяне стала не хапаць сіл. І гэта прыводзіла да назапашвання стомленасці, раздражнення, і ў выніку пакутуе праца, асабістае жыццё і астатняе.

Чаму ж менавіта стрымы сталі ахвярай? Чалы кажа, што праект «Навіны» — для яго выклік. Бо ён чалавек гаваркі, але не можа пісаць. Таму «Навіны» — гэта спроба зрабіць менавіта тэкст, які чытаецца з суфлёра. А стрым для Чалага ўжо не чэлендж. 

Сяргей гаворыць, што стрымы ён намагаецца пераасэнсаваць. І першапачаткова была іншая ідэя, не ў тым, «каб сядзець у ютубе» — «так атрымалася з-за кавіду».

Хутчэй Чалы бачыць гэта як студыйную праграму з гледачамі, але «гэта не можа быць штотыднёвай праграмай, можа, яна будзе штомесячнай». 

— Але я планую сур'ёзна да гэтага вярнуцца, — абяцае аналітык.

Чалы скардзіцца, што сёння ён незадаволены сабою, бо «ёсць сур'ёзны перагруз з пункту гледжання таго, што трэба аналізаваць».

— Я не паспяваю. У мяне зараз адкрыты тры вокны браўзера, ледзь не па 20 закладак у кожным. І я разумею, што некаторыя рэчы, якія на самай справе мне патрэбныя былі б для чытання і ўкладвання ў нейкую сістэму, я, хутчэй за ўсё, ужо проста выпушчу. І гэта даволі хрэновае адчуванне, таму што яно здольнае нараджаць другую небяспеку — мітуслівасць, і ты можаш быць павярхоўным у некаторых рэчах.

На пытанне, ці пабачым мы некалі Чалага па-беларуску, той адказаў, што не ведае.

— Шчыра кажучы, мне не вельмі падабаюцца гэтыя ідэі аб тым, што хтосьці, хто гаворыць адно і тое ж на нейкай мове, лепшы, чым на іншай. Мне здаецца, што важнейшы сэнс, чым форма.

Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі

Расійскі акадэмік папракнуў украінцаў, што яны не могуць жыць без туалетнай паперы

«Адвёз бабулі, а яна схавала ў сейфе на працы». Беларусы расказалі, дзе хавалі бчб‑сцягі на выпадак ператрусу і як іх правозілі праз мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
3
0
Грышка /адказаць/
23.11.2022
Мова важная. Мова – гэта голас продкаў, дыханьне народу, кветка сваіх каранёў, знак ідэнтычнасьці й самасьвядомасьці.
23.11.2022
Прузына, а якое дачыненне калектыўная адказнасць мае да “акцый” супраць вайны, боцік?
0
Прузына/адказаць/
24.11.2022
Ямі, ад боцика чую. Вельми утульна седзячы у Польшчы распавядаць пра дрэнных беларусау якия па меркаванни вашага кумира-аналитыка павинны адчуваць вину и несци адказнасць за тое што руския зайшли з Беларуси на Украину.И не, Беларусь ни разу не акупаваная - таксама паводле Чалага.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930