Знайсці
23.11.2022 / 14:063РусŁacБел

З Кракава і Варшавы ў Вільню пачынае хадзіць цягнік

11 снежня польская PKP Intercity і літоўская LTG Link запускаюць новае злучэнне Польшчы з Літвой. У краінах ад савецкага часу засталася розная шырыня чыгуначнай каляіны. Таму гэта будзе не прамое спалучэнне, а з перасадкай, але хвіліннай.

Цягнікі на вакзале ў Вільні. Фота: J. Stacevičius / LRT

Цягнікі будуць хадзіць штодзённа па маршруце Кракаў — Варшава — Беласток — Сувалкі — Вільня з кароткай перасадкай у Моцкаве. Дарога з Варшавы ў Вільню будзе займаць 9 чыстых гадзін.

З улікам розніцы ў часе дарога ў Літву будзе атрымлівацца 10 гадзін, а назад — 8.

З Варшавы да Кракава дарога будзе займаць дадаткова яшчэ тры з паловай гадзіны.

Цягнік будзе камфортнай альтэрнатывай аўтобусу. Яны са сталіцы Літвы ў сталіцу Польшчы ходзяць па начах. І недарагой — самалёту. Са сталіцы Літвы ў сталіцу Польшчы лётаў толькі польскі «Лёт», білеты на яго былі дастаткова дарагія. Цэны ж на цягнік маюць пачынацца ад некалькіх дзясяткаў еўра.

З Варшавы цягнік будзе адпраўляцца ў 7:35, з Беластока — у 10:46, прыбыццё на перасадачную станцыю Моцкава — 14:41. А далей з Моцкава да Вільні цягнік адпраўляецца а 15:05 і прыбывае ў Вільню ў 17:34.

Цягнік з Вільні будзе адыходзіць а 12:10, у Моцкаве ён будзе а 14:41. З Моцкава да Беластока цягнік ад'язджае а 15:14. У Беластоку ён а 17:16, у Варшаве — у 20:14.

Раней з Польшчы ў Літву хадзілі цягнікі толькі з Беластока да Коўна і толькі на выхадных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.11.2022
давай да Мацквы
0
Passenger/адказаць/
24.11.2022
Супер из Вильни до Беластока можно будет добраться  быстрее и комфортнее, да еще и билет будет дешевле. И из Варшавы аналогично.  ...  
0
Passenger/адказаць/
24.11.2022
ром, дуй пешком, на поезде рузким не скрепно. ...   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера