Знайсці
23.11.2022 / 10:47РусŁacБел

Дзесяцігадовы хлопчык з Баранавічаў выйграў дарослы чэмпіянат Брэстчыны па шахматах

Дзесяцігадовы школьнік Радзівон Сідарэня набраў шэсць ачкоў з сямі і стаў пераможцам дарослага чэмпіянату па шахматах, піша Intex-press.

 Радзівон Сідарэня. Скрын відэа

Па інфармацыі выдання, за ўсю гісторыю шахмат ніхто не выйграваў дарослы чэмпіянат у такім юным узросце. Да тытула чэмпіёна вобласці сярод дарослых Радзівон атрымаў званне чэмпіёна да 18 гадоў. Таксама ён двойчы чэмпіён Беларусі да 12 год.

Учора мы пісалі пра другую юную зорку — Вікторыю Мікалаеву. 17-гадовая беларуска стала абсалютнай чэмпіёнкай свету па шашках, перамогшы ва ўсіх дысцыплінах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930