Знайсці
23.11.2022 / 09:4710РусŁacБел

Сёння — дзень народзінаў «Нашай Нівы»

«Наша Ніва» была заснавана 116 гадоў таму — 23 лістапада (10 лістапада паводле старога стылю) 1906 года. Выдавалася да жніўня 1915 г. у Вільні, пакуль выхад штотыднёвіка не быў спынены перад наступам нямецкіх войскаў. 

Першая старонка першага нумара

На кароткі перыяд выданне было адноўлена ўвосень 1920 года.

Затым «Наша Ніва» была адноўлена ў маі 1991 г. у Вільні Сяргеем Дубаўцом, у 1996-м перабралася ў Мінск.

8 верасня 2006 года ў сённяшнім фармаце запрацаваў сайт nn.by (сёння — nashaniva.com), які з'яўляецца сёння самым папулярным беларускамоўным сайтам.

У чэрвені 2018 года выданне папяровай газеты было прыпынена, мы цалкам сканцэнтраваліся на сайце.

Але ўжо ў жніўні таго ж года выйшаў першы нумар «Нашай гісторыі». Пры канцы 2019 года выйшлі дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!».

Улетку 2021 года адбыўся пагром рэдакцыі. Рэдактары Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко былі затрыманыя і асуджаныя да двух з паловай гадоў зняволення.

Аднак «Наша Ніва» выстаяла і працягвае працу.

За апошні час мы расказалі нямала важных гісторый. Пра новую хвалю затрыманняў і прынцып, па якім аўтаматам заводзяць крымінальную справу, пра тое, як надзейна вычысціць з тэлефона небяспечныя для вас фотаздымкі, пра затрыманне чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца ў Чырвоным касцёле. Запусцілі відэанавіны.

Дапамагайце нам і далей быць карыснымі для вас — дзяліцеся інфармацыяй пра тое, што адбываецца вакол, і падтрымлівайце працу НН на «Патрэоне».

Дзякуй, што вы з намі! 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Грышка /адказаць/
23.11.2022
З народзінамі, Наша Ніва! Дай жа Божа посьпеху ў вашай годнай працы!
23.11.2022
Tautvilas Kęsgaila, čamu ž tady pa rasiejsku..?!
1
Anatol Starkou/адказаць/
23.11.2022
СПАДАРОЖНІК
Лёс долам шыты
Й балотам з нізіны,
Ўсімі забыты,
Шоў сьцень з вечарыны...
Люд ледзьве Нiва вяла,
Крыху, здаецца, Наша.
Быццам пад лес павяла...
Ці не сьвядомым шляхам?
З ёю агеньчык быў -
Людзям прамень свяцiў.
Сьцень толькi з боку бег,
У гушчар паглядаючы.
Ледзь за людзьмi паспеў,
Змрок наўсцяж праглынаючы.
Потым назад імчаў -
Вытрымаў, бач, нядоўга.
Трак іх жыцця й быцця -
То не яго дарога.
Лапы cвае стаптаў -
Дашчэнту, да болю.
Хвост ледзь не адматаў...
Чахне й гіне
Тролем.
Нёсся тым долам,
Балотнай нізінай...
Людзі ж iшлi
За Нашай Нівай.
© 2012 Anatol Starkou
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031